РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Граблі – Прылада для зграбання сена, саломы, скошанай канюшыны і г. д. Выкарыстоўваліся таксама ў час малацьбы на таку для выграбання каласкоў, цёртай саломы з зерневай кучы. Вядомы з глыбокай старажытнасці. Драўляныя Г. складаліся з галоўкі з 8 – 14 зубамі і грабільна, ці ручкі. Зубы даўж. 7 – 10 см выразалі з цвёрдых парод дрэва (дуба, ясеню, грабу) і ўстаўлялі ў галоўку на адлегласці 5 – 5,5 см адзін ад аднаго. Развілка грабільна мацавалася з дапамогай колца з дроту ці збівалася цвіком. У шэрагу мясці ... Прачытаць
Грамада – Назва сельскага пазямельнага аб’яднання жыхароў вёскі на Беларусі. Прачытаць
Грамніцы – Зімовае свята народнага календара (адзначалася 2 лютага с. ст.). Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) – бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці. Паводле іншых меркаванняў Г. названы так таму, што Юрай нібыта выпрабоўвае на нячыстай сіле свае стрэлы і менавіта з гэтага дня ўжо можна пачуць грымоты. Другая назва Г. – стрэчанне – тлумачыцца як “стрэча” зімы з летам (“Грамніца – зімы палавіца”). Па стану надвор’я ў гэты дзень прадказвалі надвор’е ... Прачытаць
Грачанікі – Выраб з грэцкай мукі. З рэдкага цеста пяклі бліны – Г., якія змазвалі тоўчаным канапляным семем. На блясе пяклі таксама бабкі – Г., якія рашчынялі на жытняй ці ячнай муцэ, замешвалі грэцкай мукой. Прачытаць
Грубка – Невялікая печ для абагрэву жылля. Муруюць Г. з абпаленай цэглы (раней і з сырцу), паверхню абмазваюць глінай, беляць або пакрываюць кафляй. Каб Г. лепш награвалася, дымаход робяць з люфтамі (паваротамі). На Беларусі Г. вядома з 17 ст. Развілася яна са стаяка (у розных мясцовасцях меў назвы груба, сцяна, шчыток, казак і інш.), што спачатку прыбудоўваўся да печы і меў з ёю агульны дымаход. Пазней Г. пачалі ставіць асобна. Чатырохвугольныя і круглыя ў плане Г. на Беларусі бытуюць паўсюдна, часам іх ... Прачытаць
Грузіла – Частка рыбалоўнай прылады, што прымацоўваецца да ніжняй вяроўкі сеткавых снасцей або лёскі вуд, каб апусціць іх да дна вадаёма. Робіцца з гліны, камення, металу. У 2-й пал. 19 – пач. 20 ст. пры лоўлі рыбы невадамі шырока ўжываліся Г. з керамікі і камення, у рыбалоўстве сеткамі камяні апляталі лыкам, загортвалі ў анучы. Гліняныя Г. вырабляліся ганчарамі звычайна для ўласных патрэб і на заказ. Мелі бочкападобную або цыліндрычную форму з адтулінай унутры для працягвання вяроўкі. Ляпілі таксама авал ... Прачытаць
Груца1 – Абтоўчаны ячмень, ячныя крупы. Ячмень сушылі, таўклі ў ступе, паліваючы вадой, каб адстала шалупінне, потым ачышчалі веяннем (палалі). З Г. варылі кашу, суп, на каляды – куццю. Прачытаць
Груца2 – Каша з абтоўчанага ячменю ці яічных круп. Варылі густою (Віцебшчына, Гродзеншчына, некаторыя раёны Магілёўшчыны, Усх. Палессе) і рэдкаватаю, часам з фасоляй (Магілёўшчына, Гомельшчына, цэнтр. і інш. раёны Усх. Палесся). Рэдкую Г. варылі з мясам або на малацэ. Прачытаць
Грыдніца1 – У старажытнарускай архітэктуры вялікае памяшканне ў княжацкім палацы або асобная пабудова, дзе жыла грыдзь (малодшая княжацкая дружына), прымалі гасцей, наладжвалі святочныя баляванні. Прачытаць
Грыдніца2 – На Беларусі ў 16 – 18 ст. – будынак або асобнае памяшканне (у структуры палацаў, сядзібных дамоў, флігеляў у буйных сядзібна – палацавых і замкавых комплексах) для прывілеяванай чэлядзі. Асобная пабудова нагадвала 2- або 3-камернае традыцыйнае нар. жыллё з сенцамі і адным – двума жылымі пакоямі. Будаваліся пераважна з дрэва, накрываліся драніцай, гонтай, саломай. У жылых памяшканнях стаялі кафляныя грубкі (часам мураваныя печы), сталы, лавы (в. Лоск Валожынскага, Новы Двор Мінскага р-наў, г. п. ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.