РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Драпач – прылада для рыхлення глебы. Рабілі з драўляных змацаваных брускоў з моцнымі жалезнымі зубамі, выгнутымі ўнізе накшталт лапак. Пашыраны былі Д. трох – чатырохвугольныя. Прачытаць
Дратва – тоўстая суканая льняная нітка для шыцця абутку, рымарскіх і інш. скураных вырабаў. Каб засцерагчы Д. ад гніення, яе навошчваюць або прасмальваюць варам (смалой з воскам). Пры шыцці Д. шаўцы замацоўваюць у абодвы канцы шчаціну ці леску, каб лягчэй было працягваць праз адтуліны ў скуры, праколатыя шылам. Прачытаць
Драўляне – усходнеславянская этнічная супольнасць у 8 – 10 ст. Стараж. Назва дрэўлі паходзіць ад мясцовасці, дзе яны жылі – у дрымучых лясах на правябярэжжы Прыпяці, па цячэнню р. Цецераў, Уж, Убарць, Сцвіга. На У межавалі з палянамі, на З – з валынянамі і бужанамі, на Пн – з дрыгавічамі. Археалагічныя помнікі Д. – курганы з пахавальным абрадам трупаспалення, з канца 10 ст. – трупапалажэння (на тэр. Беларусі сустракаюцца ва Усх. Палессі). Займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, ганчарствам, ткацтвам, апра ... Прачытаць
Драч – дрэваапрацоўчы інструмент для вырабу дахавых матэрыялаў – дранкі і інш. Уяўляў сабой масіўны жалезны нож з перпердыкулярна замацаванай на адным канцы яго драўлянай ручкай. У рабочым стане прыводзіўся ў дзеянне націсканнем нагі на тытульную частку нажа. У 1940 – 50-я г. выйшаў з ужытку. Прачытаць
Драчка – гл. арт. Драка1
Драчок – прылада для абрывання льняных галовак; металічная пласцінка з прарэзаным зуб’ем, якую мацавалі на драўляную ручку даўжынёй 70 – 80 см. Знешне нагадвае матыку, аднак зуб’е ў Д. завострана з абодвух бакоў. Была пашырана пераважна на Пн Беларусі. Прачытаць
Драчонікі – гл. арт. Дранікі
Драчы – гл. арт. Дранікі
Дронкі – гл. арт. Раскаты
Дружка – вясельны чын з бліжэйшай світы маладой, незамужняя сястра (родная ці дваюрадная), дачка хросных бацькоў, блізкая сяброўка маладой. Д. (баяркі, бальшанкі, паднявесціны, шаферкі, асістэнткі) суправаджалі маладую на працягу вяселля ў яе хаце да ад’езду да маладога. Колькасць Д. была звычайна няцотнай (3, 5, 7 і болей), сярод якіх вылучалася старшая Д. (галоўная, першая), сярэдняя (другая), малодшая (трэцяя) і г. д. Старшая Д. – асноўная памочніца маладой і ўдзельніца вясельных абрадаў: яна хадзіла ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.