РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Дубас – драўлянае кругладоннае хадавое судна, якое будавалі да пач. 20 ст. на Зах. Бугу і Мухаўцы. Даўжыня 28 – 32 м, шырыня 7 – 8 м, грузападымальнасць ад 48 – 60 да 128 – 160 т. Служылі каля 5 навігацый. Прачытаць
Дубіца – гл. арт. Камяга2
Дубіцель – апрацоўка аўчын, скур для абутку спецыяльнымі растворамі – дубіцелямі. Мэта Д. – змяніць фізічныя і хімічныя ўласцівасці скуры, надаць ёй неабходную мяккасць, эластычнасць, вільгаценепранікальнасць (аўчыны, юхт) або, наадварот, - цвёрдасць, супраціўляльнасць да сцірання (падэшвенныя скуры). У апошнім выпадку працягласць Д. значна павялічваецца. Віды Д.: арганічнае (расліннае) і неарганічнае (мінеральнае). Расліннае вядома з глыбокай старажытнасці, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі. Раслінн ... Прачытаць
Дубка – гл. арт. Дубіцель
Дубовік – рабочы на вялікай лодцы-дубе, што суправаджала плыты. Калі плыт заносіла цячэннем або ён садзіўся на мель, Д. з падначаленымі яму 7 – 8 веслярамі павінны былі адвесці яго ад небяспечнага месца. Яны адплывалі ў процілеглы ад плыта бок і кідалі ў раку якар з прывязаным да яго доўгім канатам, потым хутка вярталіся назад, замацоўвалі на плыце калаўрот (“кацярынку”), прывязвалі дая го другі канец каната і круцілі кола калаўрота. Канат накручваўся на кола, і плыт рухаўся з водмелі. Прачытаць
Дубок – гл. арт. Дуб1
Дубровенская кераміка – ганчарныя вырабы майстроў з г. Дуброўна. Промысел узнік у старажытнасці, найбольшага развіцця дасягнуў у 19 – 1-й пал. 20 ст. Выраблялі чорназадымлены, непаліваны, гартаваны, паліваны з размалёўкай і без яе гаспадарчы посуд (гаршкі, збанкі, гладышы, міскі, вазоны, цёрлы і інш.0, а таксама цацкі. Кераміка адметная простымі формамі, дакладнымі прапорцыямі, плаўным профілем збанкоў і гладышоў. Цацкі ў выглядзе фігур людзей, конікаў, незвычайных паўптушак – паўжывёл адрозніваюцца надзвычай архаічным ... Прачытаць
Дубровенскі строй – традыцыйны комплекс белар. Нар. адзення ў Падвінні. Бытаваў у 19 – пач. 20 ст. пераважна ў віцебскай вобл., часткова на Смаленшчыне. У Д. с. пераважалі блакітныя фарбы (паўплывала набіванка) і дробнаклятчастыя ўзоры ў паясных адзежынах. Старадаўні жаночы касцюм складаўся з кашулі, спадніцы (андарак, саматканка), ільнянога фартуха, спадніцы з прышыўным ліфам і поясам (саян – накшталт сукенкі без рукавоў). Святочную кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі (лалікі), гесткай, будзённую і сподню ... Прачытаць
Дубровенскія ручнікі – традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюць у вёсках Дубровенскага і Аршанскага р-наў (захаваліся з канца 19 ст.). Ткуць з адбеленага кужалю (аснова, уток) і белай бавоўны (уток) у тэхніцы бранага і шматнітовага ткацтва (даўжыня 150 – 360 см, шырыня 30 – 45 см). Арнаментальная кампазіцыя Д. р. утвараецца чаргаваннем вузкіх (0,5 – 1,5 см) гладкіх або ўзорыстых паскаў і шырокіх узорыстых палос – ромбы, разеткі, крыжыкі (бранае двухуточнае, вышыўка наборам), клеткі і прамавугольнікі (4- і 8-нітовае ... Прачытаць
Дуга – састаўная частка хамутова-аглабельнай вупражы. Вылучаюць выязныя і звычайныя Д. Выязныя больш масіўныя, высокія, з крутым выгінам, у версе Д. замацоўвалася металічнае кольца. Канцы іх звычайна фарбавалі ў светлы колер, сярэдзіну – у чорны, карычневы, зялёны або размалёўвалі рознымі ўзорамі. Выязная Д. выконвала важную ролю ў традыцыйнай абраднасці (вяселлі, кірмашовых святах, гасцінах і інш.). У час святочных цырымоній пад ёй чаплялі бомы, упрыгожвалі стужкамі і кветкамі. Вытворчасць Д. часам вы ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.