РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Дуда – народны духавы язычковы музычны інструмент. Уяўляе сабой скураны мех з маленькай трубачкай – “соскай” (“дудачка”, “сапль”, “посмак”) для напаўнення яго паветрам і некалькімі ігравымі трубкамі (“перабор” з 7 адтулінамі для выканання мелодыі і 1-2 бурдонныя трубкі – “гукі”), якія маюць пішчык з ардзінарным язычком з трысцінкі ці гусінага (індычага) пяра. Пры ігры дудар надувае мех, націскае на яго локцем левай рукі, паветра паступае ў трубкі і прымушае вібрыраваць язычкі. Гучанне моцнае і рэзкае. ... Прачытаць
Дудка1 – старажытны музычны інструмент тыпу падоўжанай флейты. Мае выгляд трубкі даўжынёй 20 – 50 см з адной свістковай і 5 – 8 (найчасцей 6) бакавымі ігравымі адтулінамі (галаснікі, дзірачкі, перабіванкі, клапаны); у верхні канец трубкі ўстаўлена свістковае прыстасаванне (дзенца, шпунт, корачак, сэрца, калодачка, пыж). Сустракаюцца Д. даўжынёй да 100 см без бакавых адтулін. Матэрыялам служаць ствалы дрэў розных парод (хвоя, клён, крушына, арэшнік і інш.), кара вярбы і лазы, у апошні час – алюміній. Д. м ... Прачытаць
Дудка2 – гл. арт. Жалейка
Дудка3 – гл. арт. Кларнет
Дулебы – усходнеславянскае аб’яднанне плямён, якія ў 6 – 7 ст. жылі на тэр. Валыні і правабярэжнай частцы Сярэдняга Падняпроўя. У 1-й пал. 7 ст. вялі барацьбу з аварамі, у 907 удзельнічалі ў паходзе кн. Алега на Царград. Пасля распаду аб’яднання Д. пад назвай бужан і валынян увайшлі ў склад Кіеўскай Русі. Археалагічныя помнікі Д. – паселішчы і могільнікі з керамікай тыпу Лукі Райкавецкай. На думку А. А. Шахматава, частка Д. у канцы 8 – пач. 9 ст. перасялілася на Пд Беларусі. Гэтым ён тлумачыў пашырэнне н ... Прачытаць
Дуплянка – гл. арт. Кадаўб
Дух – гл. арт. Каробка1
Душагубка – гл. арт. Камяга2
Дыван1 – тканы (часам вышываны, вязаны) выраб з воўны, шоўку, бавоны, лёну або штучнага валакна, прызначаны для ўпрыгожання і ўцяплення жылля. Д. прыбівалі да сцяны, як і дэкаратыўнымі посцілкамі, засцілалі ложак; імі ўпрыгожвалі інтэр’еры царкоўных храмаў. Д. быў абавязковым атрыбутам вясельнага абраду (у час шлюбу пад ногі маладым слалі Д. або посцілку). Найбольш пашыраная кампазіцыя Д. – геаметрычны ці раслінны арнаментальны ўзор па цэнтры поля, акаймаваны шлякам. Бел. дыванаткацтва мае шматвяковыя на ... Прачытаць
Дыван2 – Вырабы, маляваныя на тканіне, радзей паперы або цыраце, прызначаныя для ўпрыгожання інтэр’ера жылля. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.