РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Дыля – палова ці чвэрць расколатага або распілаванага ўдоўж бервяна; матэрыял для рубленых сцен на ПдЗ Палесся. Сустракаюцца хаты (в. акцябр Кобрынскага р-на), зруб якіх складзены ўсяго з чатырох шырокіх Д. Прачытаць
Дым – падатковая адзінка ў 14 – пач. 19 ст.; асноўная ячэйка сельскагаспадарчай вытворчасці. Атаясамліваўся з гаспадаркай (дваром, ачагом). Пераважалі аднасямейныя Д, часта гаспадарка вялася некалькімі сем’ямі. Д. меў жыллёвую і гаспадарчыя пабудовы, рабочую і прадукцыйную жывёлу, інвентар, с.-г. ўгоддзі. Прачытаць
Дымаку – пчалярская прылада для падкурвання пчол дымам у вуллі. Дым адганяе пчол у глыбіню вулея і робіць іх менш куслівымі. Даўней пчол падкурвалі падпаленым кавалкам сухой напаўгнілой драўніны (гнілушка, гніляк, кураццё,курэнь) або кураўкай (курашка) – туга скручанай анучай, абгорнутай бяростай. Трымалі яе непасрэдна ў руцэ або зашчэмлівалі ў зубель. Больш зручнымі для падкурвання былі пазнейшыя гліняныя Д. ў выглядзе гаршкоў і збанкоў з дзвюма ці адной ручкай, невялікімі адтулінамі каля дна і высокім ... Прачытаць
Дымар – гл. арт. Дымаку
Дымілка – гл. арт. Дымаку
Дымка – чатырохнітовая тканіна. Гл. у арт. Чатырохнітовая тканіна. Прачытаць
Дымнік – адтуліна для выхаду дыму з курнай хаты. Часцей яго рабілі каля печы ў столі, зрэдку – у сцяне, каля дзвярэй. Адтуліна затыкалася або закрывалася засаўкай, якую адчынялі, калі палілі печ. Часам рабіўся драўляны або плецены з лазы і абмазаны глінай дымаход, які выводзіўся праз страху (пераходная канструкцыя да печы з комінам). Прачытаць
Дыфузіянізм – кірунак этнаграфіі. Узнік у канцы XIX ст., найбольш пашыраны ў 1-й пал. XX ст., з сярэдзіны XX ст. яго ўплыў значна змяншаецца. Дыфузіянізм тлумачыць развіццё культуры этнасаў не самастойнай іх эвалюцый, а галоўным чынам і нават выключна запазычваннем культурных дасягненняў іншых этнічных супольнасцей. Дыфузіянізм проціпастаўляе культурную дыфузію (прасторавае перамяшчэнне з’яў культуры) эвалюцыі, адрывае з’явы культуры ад іх стваральніка – народа, ігнаруе сацыяльна-эканамічнае развіццё як умову ... Прачытаць
Дышаль1 – жэрдка, нерухома замацаваная адным канцом да пярэдняй восі калёс пры парнай запрэжцы. Служыць для злучэння транспартнага сродку з цяглавай сілай і паварочваецца разам з пярэднім ходам (воссю). Прачытаць
Дышаль2 – Частка сахі двухгаловай або двухконнай запрэжкі. У больш позні час Д. пачалі называць і градзіль плуга, да пярэдняга канца якога прымацоўваецца ворчык. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.