РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 15
Дармавес – гарызантальны брусок, замацаваны на кансолях. У будынках з двухсільнай страхой – аснова застрэшкаў ніжняй частцы шчыта. Прачытаць
Дарожка – снасць для лоўлі драпежнай рыбы. Уяўляе сабой прадаўгаватую металічную пласціну з прыкляпаным на канцы кручком або якарком, якая мацуецца да доўгага шнура, што цягнецца за чоўнам ці лодкай. Кручок або якарок маскіруюць чырвонымі ніткамі ці абрэзкам чырвонай тканіны. Каб сачыць за ходам Д. ў вадзе, рыбалоў, паклаўшы шнур за вуха, трымаў яго канец у зубах. Пасля заканчэння лоўлі шнур намотвалі на спец. Вараток (матавільца) або дошчачку. Часам Д. закідваюць з берага і падцягваюць яе да сябе. Вядома ... Прачытаць
Дарэнне – вясельны абрад, які выкрнваецца на працягу ўсяго вяселля, пачынаючы ад запоін. Асноўныя віды: абмен падарункамі паміж нявесткай і жаніхом і іх сваякамі (азначае яднанне маладых і іх родаў); Д. раднёй і суседзямі маладым у час падзелу каравая (вынік захавання рэшткаў родавага побыту); Д. жаніхом дробных падарункаў нявечце, яе маці, братам, сёстрам (звязана з рэшткамі стараж. Элементаў формы шлюбу пры дапамозе куплі – продажу); абдорванне маладой пасля пераезду ў дом маладога ўсёй яго радні. Апошн ... Прачытаць
Даўжнік – гл. арт. Доўжня
Дах – верхняя частка будынка; тое, што і страха. Прачытаць
Дахоўка – керамічная плітка для накрыцця дахаў пераважна мураваных будынкаў (называлася таксама чарапіца). Адзін з найбольш вогнетрывальных і даўгавечных дахавых матарыялаў, які ў познім сярэднявеччы адыгрываў пэўную ролю ў дэкаратыўным аздабленні храмаў, палацаў, замкаў. Вядома з 14 ст. Спачатку яна была паўцыркульнай або жалабаватай (14 – пач. 15 ст.), затым пляскайтай – “бабровы хвост” (15 – 16 ст) і простай з паўкруглым канцом (15 – 17 ст.). Паступова яе замяніла хвалістая, або галандская. Д. (канец 1 ... Прачытаць
Двор1 – комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў; тое, што і сядзіба. Прачытаць
Двор2 – Участак зямлі пры хаце, доме, абгароджаны плотам ці сценамі будынкаў (панадворак). Прачытаць
Двор3 – гл. арт. Дым
Двор4 – Памесце, маёнтак. Феадальныя двары пашыраны на Беларусі са старажытнасці, належалі вялікаму князю, магнатам шляхце, зямянам, баярам. Вялікакняжацкія двары былі адначасова паштовымі станцыямі, цэнтрамі валасцей (апошнюю функцыю выконвалі і многія магнацкія двары). Падданым вялікага князя спыняцца на пастой у гэтых дварах забаранялася. Двор абносіў трывалым парканам (астрогам, або замётам у шулы), ад дарогі ў падвор’е вялі двухпольныя вароты або ярусная брама. На тэрыторыі двара стаялі велікакняжа ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.