РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Дзёргалка – гл. арт. Блісня
Дзісенская кераміка – ганчарныя вырабы майстроў з Дзісны. У 18 ст. кераміку выраблялі і майстры гаршэчна – мулярнага цэха. У 1936 працавала каля 25 чалавек. Выраблялі гаршкі, збаны, глякі, слаі, міскі, спарышы і інш. посуд, які ў залежнасці ад ёмістасці меў розныя назвы (гл. Ганчарная сістэма мер). Значнае пашырэнне мела дэкаратыўная кераміка і гліняныя цацкі пераважна анімалістычнага характару (фігуркі бараноў, пеўнікаў, мядзведзяў і інш.). Посуд вызначаўся плаўнымі мяккімі абрысамі, што былі характэрны промыслам Па ... Прачытаць
Дзіўнаўскі музей мастацтва і этнаграфіі – Адкрыты 21.11.1982у в. Дзіўная Шаркошчынскага р-на. Мае 2 залы (плошча экспазіцыі 150 кв. м), больш 1 тыс. экспанатаў(1988). Тэматычныя раздзелы: этнаграф. І мастацкі. У экспазіцыі матэрыялы археалагічных раскопак на тэр. Раёна (крамянёвыя нажы, стараж. Зброя, жаночыя ўпрыгожанні, калекцыя манет), прадметы побыту і матэрыяльныя культуры беларусаў, творы нар. ганчарства, кавальства, ткацтва, вырабы з лазы і саломкі, фрагменты тканін са слуцкіх мануфактур (18 ст.), музычныя інструменты, рыбалоўны ... Прачытаць
Дзіцячае месца – народная назва паследу. З Дз. м. былі звязаныя розныя радзінныя звычаі і абрады. Калі нараджаўся хлопчык, Дз. м. закопвалі каля хаты, у хаце, пад парогам, на куце; лічылі, што такім чынам перадавалі яму любоў да роднага дому. Калі нараджалася дзяўчынка, Дз. м. закопвалі пад яблыняй, вішняй (каб была такая ж прыгожая), пад печчу (каб была добрай гаспадыняй). Лічылі таксама, што выкананне пэўных магічных дзеянняў з Дз. м. можа ўплываць на пол наступнага дзіцяці, на дзетародную функцыю жанчыны. Час ... Прачытаць
Дзіцячая сарочка – народная назва плоднага пузыра, які (у выглядзе тонкай плёўкі) часам аставаўся ў новароджаных на галоўцы. Дз. с. лічылася знакам шчасця і дабрабыту. Яе захоўвалі як талісман. Пра людзей, якім вельмі шанцуе ў жыцці, кажуць: нарадзіўся ў сарочцы. Адгалоскі гэтай прыкметы сустракаюцца і ў наш час. Прачытаць
Дзявочая гара1 – Дзевяцігара, этнаграфічны аб’ект, верагодна, помнік язычніцкага культу на тэр. Валожынскага р-на, за 0, 5 км на З ад в. Дуброва Маладзечанскага р-на. Звесткі пра Дз. г. ўпершыню апублікаваны ў 1881 у “Слоўніку геаграфічным Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскім”, дзе прыводзіцца мясцовае паданне, паводле якога на гары закапана жывая дзяўчына і разам з ёй пахаваны два хлопцы, якія загінулі ў час спаборніцтва за права стаяць яе мужам. Там жа ляжаў вялізны камень, ня якім нібыта сядзела дзя ... Прачытаць
Дзявочая гара2 – Этнаграфічны аб’ект і, верагодна, помнік язычніцкага культу ў г. Мсціславе Магілёўскай вобл. Размешчана на правым беразе р. Вехры (вышыня над узроўнем ракі да 10 м, памеры пляцоўкі 108/48, па краях яе – вал вышынёй 2 – 2,5 м). Пра гару захавалася паданне, што яна нібыта была насыпана дзяўчатамі, што, як і назва помніка, сведчыць пра пэўную сувязь з культам язычніцкага жаночага бажаства, багіні – дзевы. У 1960 Л. В. Аляксееў првёў археалагічныя раскопкі помніка ( у паўд. Частцы пляцоўкі і на вале ... Прачытаць
Дзявочая гара3 – этнаграфічны аб’ект; адна з раднавіднасцей культавых узгоркаў, ушанаванне якіх пачалося ў язычніцкія часы. Узгоркі з такога роду назвамі часта сустракаюцца ў слав. Землях: Дзявочая гара – каля Смаленска, у Трыполлі на Дняпры, , у Сахноўцы на р. Рось, на р. Лыбедзь (Україна); дзевін – у Празе, у Хебе, у Мімоне, на р. Дыі (Чэхія), на р. Дунай (Славакія) і інш. Паводле меркаванняў сав. Археолага Б. А. Рыбакова (у кн. “Язычніцтва Старажытнай Русі”, 1987), Дз. г. маглі быць звязаны з культам жаночаг ... Прачытаць
Дзявочнік – даўні звычай наладжваюць вечарынку ў нявесты напярэдадні весялле; тое, што і суборная субота. Прачытаць
Дзяга – рэмень (папруга) з сырамятнай скуры. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.