РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Дзядзіна – дзядзькава жонка Прачытаць
Дзядзінец1 – ядро, цэнтральная ўмацаваная частка старажытнарускага горада (пасля14 ст. ў Расіі называлася крамлём, на Беларусі – замкам). Тут жыў князь з дружынай або прадвадзіцель (ваявода) з гарнізонам воінаў, знаходзіліся двары феадалаў, адміністрацыйныя і культавыя пабудовы. Найбольш часта Дз. размяшчаўся на мысе пры сутоках рэк: у Полацку Палаты і Зах. Дзвіны, у Мінску Нямігі і Свіслачы, у Віцебску Віцьбы і Зах. Дзвіны, у Гродне Гараднічанкі і Нёмана, у Тураве Язды, Струменя і Дамухі. Часамі знаходзіўс ... Прачытаць
Дзядзінец2 – Месца ў царкоўным прытворы, дзе стаялі жабракі. Прачытаць
Дзядзінец3 – Агароджаны пляц, двор пры якой-небудзь вялікай пабудове (гаспадарчай, жылой і інш.). Прачытаць
Дзядзька1 – бацькаў або матчын брат; цётчын муж. Прачытаць
Дзядзька2 – Дарослы мужчына наогул; форма звароту да старэйшага ўзростам мужчыны. Прачытаць
Дзядзькаванне – звычай аддаваць дзяцей шляхты на выхаванне ў сялянскую сям’ю. Быў пашыраны на бел. землях у канцы 16 – 18 ст. і выкліканы жаданнем выхаваць у дзяцей станоўчыя фізічныя і духоўныя якасці простага народа: працавітасць, сілу, вынослівасць, непераборлівасць уядзе і адзенні, любоў да зямлі. Прачытаць
Дзядок – вертыкальны апорны элемент каркаснай канструкцыі страхі. Падтрымлівае вільчыкавы брус і апіраецца на бэлькі і папярочныя сцены. Калі Дз. ставілі на папярочныя сцены, ён ствараў канструкцыйную аснову шчыта двухсхільнай страхі. У Дз. рабілі пазы, дзе мацаваліся дошкі (бярвёны) шчыта. Страха на Дз. – удасканаленне страхі на сошках. Найбольш пашыраны ў канцы 19 – пач. 20 ст. на Паазер’і, Падняпроў’і, у Цэнтр. Беларусі. Прачытаць
Дзяды – народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых родзічаў. Дз. таксама называлі дзень, калі адбываўся абрад, і нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі. Паходзяць Дз. ад дахрысціянскага ўсх.-слав. Звычаю трызны; звязаны з культам продкаў. Пазней абрад ускладніўся напластаваннем хрысціянскага культу. Дз. спраўлялі ў пэўныя дні 3 – 4 і больш разоў на год ( у залежнасці ад мясцовасці) вясною і ўвосень. Галоўнымі былі Дз. змітраўскія (асяніны) – у суботу перад Змітравым днём (26 кастр. С. ст.), на р ... Прачытаць
Дзяжа – пасудзіна для заквашвання цеста, бандарны выраб. Мела формузвужанай кверху шырокай бочачкі (вышыня звычайна раўнялася дыяметру вусця, аб’ём 20 – 30 л), накрыўка (вечка) з абечкам. Дз. малых памераў (дзежка, ці блінніца) служыла для заквашвання цеста на бліны. Рабілі Дз. звычайна з дубовых клёпак, часам з хваёвых (тады ставілі 2 – 3 дубовыя клёпкі, дуб паскараў працэс квашання і надаваў цесту лёгкі спецыфічны водар). Функцыянальнае выкарыстанне Дз. цесна звязана з культам хлеба, абумоўлівала яе а ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.