РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Донка – вуда без паплаўка для лоўлі рыбы з дна вадаёма, донная вуда. На канец лёскі прывязваецца грузіла, якое кладзецца на дно. У час клёву вудзільна паторгваецца. Пры лоўлі з берага замест вудзільна выкарыстоўваюць убіты ў дно вадаёма калок, да якога мацуюць закінутуюў вадаём лёску з адным альбо некалькімі кручкамі (закідонка). Для кантролю за снасцю прывязваюць розныя падвескі (цяпер – званочкі). Лоўля Д. была пашырана пераважна ў асяроддзі гарадскіх рыбаловаў. У наш час ёю ловяць і сельскія жыхары. Прачытаць
Допыты – гл. арт. Даведкі
Дор – гл. арт. Дранка1
Доўбанка – гл. арт. Камяга2
Доўж – гл. арт. Доўжня
Доўжань – дубовы брусок са скошанымі краямі, які шчыльна закрываў доўжню (уваход) у борць або калодны вулей. Называўся таксама длужня. Д. старанна дапасоўвалі па памерах борці або калоды. У некаторых рэгіёнах Д. рабілі з дзвюх частак – верхняй і ніжняй. Прачытаць
Доўжня – прамавугольная адтуліна (памерам 6-14 см) у борці, калодзе, праз якую бортнік меў доступ у іх сярэдзіну пры доглядзе пчол і падрэзцы мёду. Прачытаць
Драбіны1 – драўляныя нахіленыя рашоткі на сценах хлява, за якія закладвалі корм для жывёлы. Прачытаць
Драбіны2 – Драўляная прыстаўная лесвіца. Часцей за ўсё Д. рабілі з дзвюх жэрдак, злучаных шэрагам калкоў – ступеняў. Пашыраны Д. з аднаго ствала дрэва, у якім высякалі ступені. Прачытаць
Драбіны3 – Лесвіца для пад’ёму на страху хаты. Слуп укопвалі ў зямлю, верхні канец яго падтрымліваў звычайную лесвіцу, пакладзеную нак страху хаты для пад’ёму да коміна. Найбольшае пашырэнне такая канструкцыя мела на Зах. Палессі. Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.