РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4
Жбан – гл. арт. Збан
Жлоб1 – тып беларускага народнага лялечнага тэатра батлейка. Быў пашыраны ў асн. на Віцебшчыне ў 17 – пач. 19 ст. Спалучаў статычную лялечную панараму з рухомым тэатрам ценяў. Паказы звычайна былі звязаны з рэлігійным святам нараджэння Хрыста і адбываліся у час каляд (жлобам на Віцебшчыне называлі яслі для кармлення жывёлы; паводле рэлігійнага міфа, Хрыстос у час пакланення вешчуноў ляжаў у яслях). Знежне Ж. нагадваў макет 2-яруснай 3 – купальнай царквы. Ніжні ярус меў 3 нішы – аддзяленні. У сярэдняй ( ... Прачытаць
Жлоб2 – гл. арт. Батлейка
Жлукта – бандарная пасудзіна для запарвання бялізны. У тыповым варыянце мела кадзепадобную форму, да 1 м у вышыню, на трох ножках (утвараліся даўжэйшымі клёпкамі). Бялізну складвалі ў Ж. і залівалі шчолакам або перасыпалі попелам (найлепшым лічыўся попел бярозавай драўніны), потым залівалі кіпенем. Праз некаторы час ваду злівалі праз адтуліну ў днішчы (закрывалася коркам), а бялізну паласкалі ў балеі ці ночвах. Часам у сялянскай гаспадарцы выкарыстоўвалі і больш архаічны від Ж. – кадаўб, зроблены са ства ... Прачытаць
Жмака – гл. арт. Паплавок
Жменя – адзінка колькасці лёну, збожжа (зжатых каласоў). Метрычнае значэнне прыблізнае, адпавядае колькасці сцёблаў, што можна ўзяць жменяй за адзін раз. Прачытаць
Жмуркі2 – гл. арт. Зліўкі2
Жолаб1 – прадаўгаватае паглыбленне, выдзеўбанае ў чым-небудзь, а таксама прыстасаванне падобнай формы з дошак для сцёку вадкасцей або перасыпання чаго-небудзь. Прачытаць
Жолаб2 – Драўлянае карыта, у якое закладваецца корм жывёле. Прачытаць
Жорны – прылада для памолу зерня; ручны млын. Былі каменныя і драўляныя. Каменныя Ж. ў Ст. Русі ўжываліся паўсюдна. У Паўд. – Зах. і Паўн. – Усх. Русі іх рабілі з пясчаніку, буйназярністага граніту, вапняку, дыярыту. Складаліся Ж. з каменных дыскаў дыяметрам 35 – 50 см, таўшчынёю 10 – 13 см, пастаўленых у скрынку ці станок. Каб мука лепш ссыпалася, паверхню ніжняга каменя рабілі трохі выпуклай, а верхняга – увагнутай, для лепшага размолу зерня рабочая паверхня мела насечкі. Пазней майстравалі больш мас ... Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.