РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Збан – ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбкай і вушкам – ручкай. Назва “З.” упамінаецца ў помніках старабел. Пісьменнасці. У наш час большасць мясц. Назваў мае арэальнае пашырэнне: на З Беларусі – З., на ПнУ – жбан, на У і ПдУ – кушын, на Прыпяцкім Палессі бытавала назва глечык, на Браслаўшчыне – ручнік. У зах. Раёнах З. рабілі на 3 – 6 л з вельмі шырокім вусцем і выкарыстоўвалі яго ў якас ... Прачытаць
Збіцень1 – гарачае пітво на Беларусі ў 18 – 19 ст. У кіпень з мёдам, цукрам ці патакаю дабаўлялі спецыі (перац, гваздзіку, карыцу, мускатны арэх, лаўровы ліст і інш.), часам піва ці спірт. У нар. Медыцыне – сродак папярэджання цынгі. Прачытаць
Збіцень2 – Густая маса, збітая, скалочаная з чаго-небудзь. Прачытаць
Збор – нядзеля першага (зборнага) тыдня пасля масленіцы. Лічылася пачаткам збору селяніна ў поле (“Святы Ізбор лемяшы купіў”). У народзе з гэтым днём звязваўся самы пачатак вясны: “Святы Ізбор – пагнала снег з гор, снягі зганяе, воды пускае”. Прачытаць
Званіца – збудаванне для размяшчэнне званоў. Вядома з часоў Кіеўскай Русі. Існавалі З. як асобныя збудаванні і як часткі інш. Збудаванняў (культавых, грамадскіх і г. д.). Дадаткова выкарыстоўваліся як гасп. Памяшканні, брамы, дазорна – сігнальныя вышкі, абарончыя вежы. Найбольш яскрава рысы нар. Дойлідства выявіліся ў драўляных З.: слупавых, каркасных, зрубна-каркасных. Простыя слупавыя вырашаліся ў выглядзе слупа з рзгалінаваннем уверсе, дзе размяшчаўся звон. Больш развітыя слупавыя ўяўлялі сабой канстру ... Прачытаць
Званок – самагучальны музычны інструмент. Той жа канструкцыі, што і звон. З. адрозніваюцца памерамі, формай, матэрыялам і спосабам вырабу, характарам гучання, прызначэннем. Металічныя З. з адным язычком (біла) грушападобнай ці ўсечанай конусападобнай формы адлівалі з бронзы, медзі, кляпалі з бляхі мясцовыя кавалі. Драўляныя трапецападобнай формы З. (ботала, кляпайла, калатушка, лыпатуха, балабон) з двума язычкамі рабілі сталяры з дрэва цвёрдых парод (бяроза, клён). Гучанне падвешаных З. разнастайнае па в ... Прачытаць
Звар1 – падліва з канаплянага семені ці маку. Семя (мак) цёрлі, потым заварвалі. Спажываўся як посная прыправа. Пашыраны на Зах. Палессі. Прачытаць
Звар2 – Абрадавая страва, адвар з сушаных чарніц, яблык, груш з дабаўленнем мёду, які прыносілі жанчыны парадзісе ў час адведак. У наш час у якасці абрадавай стравы зрэдку сустракаецца ў сельскай мясцовасці на Палессі. Прачытаць
Звездары – група вясковай моладзі (пераважна падлеткі і дзеці), якая паводле старадаўняга звычаю на каляды хадзіла ад хаты да хаты з песнямі, скокамі, гульнямі і насіла на кіі асветленую знутры зорку – звязду. Нашэнне звязды суправаджалася калядаваннем, паказам “Казы”, “Мядзведзя”, “Жорава”, “Кабылы”, “Цыганоў”, батлейкі, скамарохаў. Спявалі калядныя песні, якія вызначалісясвяточна-прыўзнятым, гулліва-гумарыстычным настроем і ў якіх выказваліся пажаданні дабра і заможнасці гаспадарам хаты. Прачытаць
Звеставанне – гл. арт. Благавешчанне
2009–2019. Беларусь, Менск.