РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Звядзенне – абрад яднання жаніха і нявесты, традыцыйнае вянчанне, асноўны акт вяселля. У некаторых мясцовасцях пашырана назва злучэнне, заручыны маладых. Адзін з самых старажытных абрадаў. Удзельнічалі ў ім маці нявесты, а таксама яе брат або сват. Бацька нявесты і бацька жаніха ўдзелу не прымалі. Абрад выконваўся ў хаце або ў двары нявесты абавязкова ў прысутнасці абодвух родаў, якія ставіліся адзін насупраць другога, а малады – насупраць маладой. Сват або брат прымушаў маладых моцна абняцца, затым тройчы ... Прачытаць
Звязда – рухомая шматпрамянёвая асветленая знутры зорка на кіі, з якой хадзілі (вялікую З. часам вазілі) так званыя звездары; атрыбут каляднай абраднасці. Да каркаса (ім мог быць абечак) са знешняга боку прымацоўвалі пруткі і злучалі іх папарна так, што атрымліваліся промні (рогі З.). Канструкцыю абклейвалі паперай і аздаблялі разнаколернымі выцінанкамі, паскамі фігурна выразанай паперы або фольгі. З. мела 5, 8, 16 промняў, якія заканчваліся пышнымі пампонамі з разнаколернай паперы. Цэнтр. Асветленую нер ... Прачытаць
Здольнік1 – чалавек або цэлая сям’я, прынятая ў вялікую гаспадарку для агульнай працы, калі не хапала рабочых рук. Сем’і аб’ядноўваліся паводле дагавору, згодна з якім гаспадаром лічыўся ўладальнік маёмасці і зямельнага ўчастка. Гаспадар строга сачыў за выкананнем дагавору, але не меў права ўмешвацца ва ўзаемаадносіны сям’і З. Сем’і са З. існавалі да сярэдзіны 19 ст. Прачытаць
Здольнік2 – Прыёмныя сын ці дачка, якія мелі права на частку маёмасці. Прачытаць
Здольнікі – катэгорыя сялян у старажытнай Русі і ВКЛ да 16 ст., якія плацілі феадалу за арэнду зямлі долю ўраджаю (вызначалася феадалам і складала да 50-70 %). Здольшчына – адзін са спосабаў закабалення сялян. Прачытаць
Здор – нутраны свіны тлушч. У некаторых мясцовасцях пашырана назва выдзер. З. здымаюць з тушы пластом, соляць, дадаюць духмяныя прыправы, скочваюць у качулку (трубу, булку, галушку), перавязваюць ніткамі, складваюць разам з салам у кубел (дзежку), а на лета вешаюць на гарышчы (звычайна ў кашы або спецыяльныя клетцы). Тонкі З. з кішак, са страўніка вымочваюць, потым ператопліваюць (ператоп, смалец). З. запраўляюць страву, смажаць да бліноў. Прачытаць
Зельная – гл. арт. Прачыстая
Зліўкі1 – традыцыйны абрад ачышчэння парадзіхі і бабкі-павітухі. Павітуха і парадзіха мылі рукі, суправаджаючы разнастайнымі магічнымі дзеяннямі і замовамі. Пасля З. павітуха атрымоўвала падарунак. Прачытаць
Зліўкі2 – Абрад купання нованароджанага на 3-ці дзень пасля хрышчэння ў царкве (у ваду дабаўлялі авёс і хмель). Пасля купання дзіця “ставілі” на кажух (каб было багатым), а ваду вылівалі ў такое месца, дзе не ходзяць людзі і жывёла (каб было спакойным). У наш час абрад поўнасцю знік. Прачытаць
Злобак – форма страхі каркаснай канструкцыі. Ствараецца за кошт таго, што франтон тарцовай сцяны ўсечаны зверху невялікім схілам. Страха з З., у параўнанні з двухсхільнай, павялічвала супраціўленне саламянага пакрыцця напору ветру. Найбольш пашырана на Панямонні, у Зах. Паазер’і (хаты, гумны, клеці). Прачытаць
2009–2019. Беларусь, Менск.