УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
...
3728
|
Абаперціся
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. на каго-што і аб каго-што. Налегчы на каго-, што-н., прыхіліцца да каго-, чаго-н., выкарыстаць што-н. як апору. А. рукамі. А. спінай аб сцяну.
2. пераноснае значэнне, на каго-што. Знайсці падтрымку, апору ў кім-н. А. на падтрымку таварышаў.
3. пераноснае значэнне, на што. Выкарыстаць што-н. у якасці асновы для разважанняў, крыніцы інфармацыі. А. на лічбы. || незакончанае трыванне: абапірацца.
|
Абапіцца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Напіцца чаго-н. звыш меры. А. півам. || незакончанае трыванне: абапівацца.
|
Абапіць
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Увесці каго-н. у страту, многа выпіўшы за яго кошт. Я ж вас не аб'ем і не абап'ю. || незакончанае трыванне: абапіваць.
|
Абапрэлы
|
прыметнік
|
Які абгніў, папрэў з усіх бакоў. Абапрэлая стрэшка.
|
Абапрэць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Папрэць з усіх бакоў. || незакончанае трыванне: абаправаць.
|
Абараназдольны
|
прыметнік
|
Здольны абараняцца, падрыхтаваны да абароны. || назоўнік: абараназдольнасць.
|
Абаранак
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Булачны выраб з заварнога пшанічнага цеста ў выглядзе кольца. Купіць дзецям абаранкаў.
2. пераноснае значэнне: Рулявое кола ў аўтамабілі, трактары і пад. Круціць а.
3. абаранкам, у знач. прыслоўе: У выглядзе кольца. Скруціцца абаранкам.Абаранкам не завабіш каго (размоўнае) — ніякімі сродкамі не ўгаворыш. Дзірка ад абаранка (размоўнае іранічны сэнс) — нічога, пустое месца. Зарабіць на абаранкі (размоўнае неадабральнае) — заслужыць пакаранне за якую-н. правіннасць. Хвост абаранкам (размоўнае) — не падаць духам, трымаць сябе малайцавата, самаўпэўнена. || прыметнік: абараначны.
|
Абараначнік
|
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
|
Той, хто пячэ або прадае абаранкі. || жаночы род: абараначніца.
|
Абараніцца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. гл. абараніць.
2. Абараніць дысертацыю (размоўнае).
|
Абараніць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Адбіць напад ворага, не даць у крыўду каго-н. А. Радзіму.
2. Засцерагчы ад шкоднага дзеяння каго-,чаго-н. А. сады ад вусеня.
3. Адстаяць чые-н. інтарэсы, правы, погляды. А. прынцып дэмакратызму.Абараніць дысертацыю (праект, дыплом) — публічна, на пасяджэнні вучонага савета або перад спецыяльнай камісіяй адстаяць палажэнні сваёй дысертацыі, праекта, дыплома. || незакончанае трыванне: абараняць. || зваротны стан: абараніцца. || незакончанае трыванне: абараняцца. || назоўнік: абарона. А. Радзімы. А. дысертацыі. Міжнародны дзень абароны дзяцей.
|
|
|
|