РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 ... 3728
Абараняльны
прыметнік
Тое, што і абарончы.
Абараняць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. абараніць.

2. Выступаць на судзе ў якасці абаронцы. А. падсуднага.
Абараць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Узараць зямлю вакол чаго-н. А. яблыню. А. участак пашы. || незакончанае трыванне: абворваць.
Абарачальнасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. абарачальны.

2. Перамяшчэнне транспартных сродкаў туды і назад за пэўны прамежак часу (спецыяльны тэрмін). А. вагонаў.

3. Праходжанне тавараў, грошай праз абарот (у 4 знач.). А. капіталу.
Абарачальны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Здольны вяртацца ў свой першапачатковы, зыходны стан. Абарачальныя рэакцыі. || назоўнік: абарачальнасць.
Абарачэнне
назоўнік | ніякі род
1. Тое, што і абарот (у 1 знач.). А. Зямлі вакол Сонца.

2. Тое, што і абарот (у 4 знач.). Грашовае а. Пусціць у а.
Абарвацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Адарвацца, аддзяліцца ад чаго-н. Трос абарваўся. Усё ўнутры абарвалася.

2. Не ўтрымаўшыся, зваліцца, упасці адкуль-н. А. з рыштавання.

3. пераноснае значэнне Адразу спыніцца, перарвацца (пра якое-н. дзеянне, працэс). Гутарка абарвалася. Песня абарвалася.

4. пераноснае значэнне Рэзка, без паступовага пераходу кончыцца. За горадам шаша абарвалася.

5. Абнасіцца, знасіць да дзірак вопратку. || незакончанае трыванне: абрывацца. || назоўнік: абрыў. Абрыў ніткі.
Абарваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сарваць што-н. А. яблык.

2. Абабраць, пазрываць плады, ягады і пад. А. яблыню.

3. Вырваць што-н. А. траву вакол дрэў. А. пялёсткі рамонка.

4. Адарваць што-н. ад чаго-н. А. фіранку. А. электраправодку.

5. пераноснае значэнне: Раптоўна і рэзка спыніць якое-н. дзеянне. А. размову.

6. пераноснае значэнне, каго. Перапыніць, прымусіць змоўкнуць каго-н. (размоўнае). А. субяседніка.

7. Зарабіць, раздабыць што-н. (размоўнае). А. які рубель.

8. Пашкодзіць, пакусаць; разарваць, кусаючы (пра сабак; размоўнае). Сабака абарваў штаны.Абарваць тэлефон (размоўнае) — аб частых званках па тэлефоне. || незакончанае трыванне: абрываць. || назоўнік: абрыў.
Абарваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Нарваць вакол. Палец абарваў. || незакончанае трыванне: абрываць.
Абардаж
назоўнік | мужчынскі род
Старадаўні спосаб марскога бою — счэпліванне свайго судна з варожым для рукапашнай схваткі. Узяць на а. || прыметнік: абардажны.
2009–2017. Беларусь, Менск.