УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
...
3728
|
Абармот
|
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | лаянкавае
|
Грубіян, нягоднік, прайдоха. || жаночы род: абармотка.
|
Абарог
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Збудаванне ў выглядзе стрэшкі, узнятай на чатырох слупках, пад якім захоўваюцца снапы, салома, сена.
|
Абарона
|
назоўнік | жаночы род
|
1. гл. абараніць.
2. Сукупнасць сродкаў, неабходных для адпору ворагу. Мацаваць абарону краіны.
3. Сістэма абарончых збудаванняў. Прарваць абарону ворага.
4. Абарончы бок у судовым працэсе, у гульні. Сведкі абароны. Гуляць у абароне. || прыметнік: абаронны.
|
Абарончы
|
прыметнік
|
Які адносіцца да абароны, прызначаны для яе. Абарончая тактыка. Абарончыя збудаванні.
|
Абарот
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Поўны круг вярчэння. Кола робіць дзесяць абаротаў у секунду.
2. Асобная частка, стацыя якой-н. дзейнасці, развіцця чаго-н. (спецыяльны тэрмін). А. палявых культур.
3. Сукупнасць работ, аперацый, якія складаюць поўны цыкл у выкарыстанні чаго-н. (спецыяльны тэрмін). А. вагонаў.
4. Абарачэнне грашовых сродкаў і тавараў для ўзнаўлення, атрымання прыбытку. А. капіталу. Пусціць грошы ў а. Гадавы а.Узяць у абарот каго (размоўнае) — строга адчытаць. || прыметнік: абаротны. Абаротныя сродкі.
|
Абаротлівы
|
прыметнік | размоўнае
|
Умелы, энергічны, лоўкі ў вадзенні спраў для ўласнай карысці. А. чалавек. || назоўнік: абаротлівасць.
|
Абартыўны
|
прыметнік | спецыяльны тэрмін
|
1. Які спыняе або рэзка змяняе развіццё, працяканне хваробы. Абартыўныя сродкі. А. метад.
2. Які недаразвіўся. Абартыўныя органы раслін. || назоўнік: абартыўнасць.
|
Абарыген
|
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
|
Карэнны жыхар краіны, мясцовасці. || прыметнік: абарыгенны.
|
Абат
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Настаяцель мужчынскага каталіцкага манастыра.
2. У Францыі: каталіцкі свяшчэннік. || прыметнік: абацкі.
|
Абаткнуць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Заткнуць чым-н. дзіркі, шчыліны і пад. А. пазы мохам. А. і засмаліць лодку.
2. Абгарадзіць што-н., абкружыць чым-н. уваткнутым. А. галінкамі градку. || незакончанае трыванне: абтыкаць.
|
|
|
|