РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 3728
Абвадняльны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які служыць для абваднення. А. канал. Абвадняльная сістэма.
Абважыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Памыліцца не ў сваю карысць пры ўзважванні чаго-н. || незакончанае трыванне: абважвацца.
Абважыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Адпускаючы каму-н. тавар, недаважыць. А. пакупніка. || незакончанае трыванне: абважваць. || назоўнік: абважванне.
Абвал
назоўнік | мужчынскі род
1. Падзенне будынка і пад. або часткі якой-н. вялікай масы. А. сцяны. А. на шахце.

2. Снежная лавіна або абломкі скал, камяні, якія абрушваюцца з гор. А. у гарах. || прыметнік: абвальны.
Абвалачы
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ахутаць, пакрыць сабой з усіх бакоў, зацягнуць. Хмары абвалаклі ўсё неба.

2. Правалачы, працягнуць каго-, што-н. вакол чаго-н. А. вакол хаты. || незакончанае трыванне: абвалакаць і абвалакваць.
Абвалачыся
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ахутацца, пакрыцца чым-н. Неба абвалаклося хмарамі.

2. Абысці (з цяжкасцю; размоўнае). Ледзь абвалокся вакол балота. || незакончанае трыванне: абвалакацца і абвалаквацца.
Абвалісты
прыметнік
Які лёгка абвальваецца. А. бераг.
Абваліцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абрынуцца, разбурыцца. Столь абвалілася. Бераг абваліўся. || незакончанае трыванне: абвальвацца.
Абваліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абурыць, абрушыць што-н. А. старыя сцены. А. падмыты вадою бераг.

2. Паваліць каго-, што-н. А. дрэва.

3. Адолець у барацьбе. Спрытна схапіў яго, абваліў на падлогу. || незакончанае трыванне: абвальваць. || назоўнік: абвальванне.
Абвандраваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абысці, аб'ездзіць, вандруючы, нейкую тэрыторыю, пабываць у многіх мясцінах. А. усю Еўропу.
2009–2017. Беларусь, Менск.