РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 3728
Абветрыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць грубым, шурпатым (пра скуру на твары, руках). А. твар. Мне абветрыла губы (безасабовая форма). Абветраныя рукі. || незакончанае трыванне: абветрываць.
Абвешаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Развешаць што-н. па ўсёй паверхні або вакол чаго-н., увешаць. А. сцены малюнкамі. || незакончанае трыванне: абвешваць. || зваротны стан: абвешацца. || незакончанае трыванне: абвешвацца.
Абвеяць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абадзьмуць паветранай плынню. Ветрык абвеяў калоссе.

2. Абарваць, абтрэсці (пра лісце, пялёсткі і пад.). Моцны вецер абвеяў сухое лісце.

3. Абсыпаць чым-н. Падарожнага абвеяла (безасабовая форма) снегам. || незакончанае трыванне: абвяваць і абвейваць.
Абвінаваўца
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто абвінавачвае каго-н. у чым-н., падтрымлівае абвінавачванне ў судовым працэсе. Дзяржаўны а. Грамадскі а.
Абвінаваўчы
прыметнік
Які змяшчае ў сабе абвінавачанне. Абвінаваўчае заключэнне.
Абвінавацшь
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Палічыць каго-н. вінаватым у чым-н., папракнуць за што-н. А. у няшчырасці.

2. Устанавіць віну каго-н. у судовым парадку; лічачы вінаватым, прыцягнуць да судовага разбору. || незакончанае трыванне: абвінавачваць. || назоўнік: абвінавачванне.
Абвінавачанне
назоўнік | ніякі род
1. Прызнанне каго-н. вінаватым у чым-н. Зняць а. Судзіць па абвінавачанню ў крадзяжы.

2. Той бок у судовым працэсе, які абвінавачвае. Сведкі абвінавачання.
Абвінавачаны
назоўнік | мужчынскі род
Той, каму прад'яўлена абвінавачанне. А. быў апраўданы судом. || жаночы род: абвінавачаная.
Абвінуцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абгарнуцца, ахінуцца. А. хусткай. || незакончанае трыванне: абвінацца.
Абвінуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абгарнуць, ахінуць чым-н. А. кнігу паперай. А. хворага коўдрай.

2. пераноснае значэнне: Абкружыць, абступіць. Вішнёвыя прысады абвінулі сядзібу. || незакончанае трыванне: абвінаць. || назоўнік: абвінанне.
2009–2017. Беларусь, Менск.