РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 3728
Абвіслы
прыметнік
Які абвіс, адцягнуўся ўніз. Абвіслыя шчокі. || назоўнік: абвісласць.
Абвіснуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Апусціцца ўніз. Галіны дрэва абвіслі.

2. Павіснуць ад знямогі. Рукі ў хворага абвіслі.

3. Адцягнуцца, апусціцца. Скура на твары абвісла.

4. Выцягнуцца, стаць даўжэйшым (пра вопратку). Падкладка паліто абвісла. || незакончанае трыванне: абвісаць.
Абвіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абматацца вакол чаго-н., абвіць што-н. Пуга абвілася вакол пугаўя.

2. Абвіць, абхапіць што-н. Хмель абвіўся вакол балкона. Ручкі дзіцяці абвіліся вакол матчынай шыі. || незакончанае трыванне: абвівацца.
Абвіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абматаць што-н. чым-н. або што-н. вакол чаго-н., апаясаць. А. провад ізаляцыйнай стужкай. А. косы вакол галавы.

2. Аплесці галінамі (пра расліны). Хмель абвіў слупы паркана. || незакончанае трыванне: абвіваць. || назоўнік: абвіўка і абвіванне.
Абвод
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. абвесці.

2. Лінія ўмацаванняў вакол чаго-н. (спецыяльны тэрмін). Унутраны а. З. часцей абводы, -аў. Вонкавыя абрысы корпуса судна (спецыяльны тэрмін).
Абвостраны
прыметнік
1. Пра рысы твару: завостраны, схуднелы. Твар з абвостранымі скуламі.

2. Больш востры, чым звычайна, павышаны, узмоцнены. А. слых.

3. Напружаны, непрыязны. Абвостраныя сямейныя адносіны. || назоўнік: абвостранасць.
Абвугліцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абгарэць зверху па краях. Палена абвуглілася. || незакончанае трыванне: абвуглівацца.
Абвугліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абпаліць зверху. А. палена. Пажар абвугліў дрэвы. || незакончанае трыванне: абвугліваць. || назоўнік: абвугліванне.
Абвузіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць занадта вузкім. А. касцюм. || незакончанае трыванне: абвужваць.
Абвыклы
прыметнік | размоўнае
Такі, да якога прывыклі, які стаў звычайным, заўсёдным. Усё здавалася звычайным, абвыклым.
2009–2017. Беларусь, Менск.