УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
...
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
...
3728
|
Абвыкнуць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Прывыкнуць да чаго-н., звыкнуцца з чым-н. А. на новым месцы. || незакончанае трыванне: абвыкаць.
|
Абвязаць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Абгарнуць, абкруціць чым-н. і завязаць. А. хворую нагу. А. яблыню на зіму.
2. Зрабіць надвязку па краях чаго-н. А. каўнерык каляровай ніткай. А. ручнік карункамі. || незакончанае трыванне: абвязваць. || зваротны стан: абвязацца. || незакончанае трыванне: абвязвацца. || назоўнік: абвязка і абвязванне.
|
Абвязачны
|
прыметнік
|
Прызначаны для абвязвання. А. матэрыял.
|
Абвязка
|
назоўнік | жаночы род
|
1. гл. абвязаць.
2. Тое, чым абвязана што-н., павязка. А. для яблынь.
3. Прыстасаванне для змацавання частак якіх-н. канструкцый, пабудоў і пад. (спецыяльны тэрмін).
|
Абвяліцца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Стаць абвяленым, падсохнуць. Рыба абвялілася. || незакончанае трыванне: абвяльвацца.
|
Абвяліць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Падсушыць на сонцы або на ветры якія-н. харчовыя прадукты (мяса, рыбу і пад.) з мэтай іх захавання. А. рыбу. || незакончанае трыванне: абвяльваць. || назоўнік: абвяльванне.
|
Абвялы
|
прыметнік
|
1. Вялы, без жыццёвых сокаў (пра расліны). Абвялая трава.
2. пераноснае значэнне: Расслаблены, пазбаўлены сілы, бадзёрасці. А. ад слабасці чалавек.
|
Абвянуць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Тое, што і абвяць. Трава абвяла на сонцы. А. ад стомленасці.
|
Абвяржэнне
|
назоўнік | ніякі род
|
1. гл. абвергнуць.
2. Прамова, артыкул і пад., у якіх што-н. абвяргаецца. Надрукаваць а.
|
Абвярцець
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Абкруціць, абгарнуць чым-н. А. палец бінтам. || незакончанае трыванне: абверчваць.
|
|
|
|