РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 3728
Аб'ектывізм
назоўнік | мужчынскі род
1. Канцэпцыя, згодна з якой аб'ектыўнасць навуковага пазнання грамадства несумяшчальная з класавым характарам грамадскіх навук, а грамадскае жыццё не паддаецца пераўтварэнням, актыўнаму ўздзеянню.

2. Непрадузятасць, бесстароннасць, аб'ектыўны падыход да чаго-н. || прыметнік: аб'ектывісцкі.
Аб'ектывіст
назоўнік | мужчынскі род
Прыхільнік аб'ектывізму (у 1 знач.).
Аб'ектыў
назоўнік | мужчынскі род
Лінзавая сістэма ў аптычным прыборы, якая дае паменшаны або павялічаны відарыс аб'екта. А. тэлескопа. А. фотаапарата.
Аб'ектыўны
прыметнік
1. Які існуе па-за намі як аб'ект (у 1 знач.). Аб'ектыўная рэчаіснасць.

2. Звязаны са знешнімі ўмовамі, незалежна ад чыёй-н. волі. Аб'ектыўныя прычыны.

3. Пазбаўлены суб'ектывізму, праўдзівы, бесстаронні. А. падыход. Аб'ектыўная ацэнка. || назоўнік: аб'ектыўнасць.
Аб'есці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. З'есці што-н. зверху, абгрызці, абкусаць з бакоў. Чэрві аб'елі лісцё.

2. З'еўшы многа, прычыніць страту каму-н. (размоўнае). Ён вас не аб'есць. || незакончанае трыванне: аб'ядаць.
Аб'есціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
А. тортам. || незакончанае трыванне: аб'ядацца.
Аб'ехаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Праехаць вакол каго-, чаго-н. А. балота.

2. Праехаць збоку, абмінуць каго-, што-н. А. горад. А. людзей на дарозе.

3. Ездзячы, пабываць у многіх месцах. А. паўсвету.

4. Апусціцца, з'ехаць уніз. Аб'ехала павозка.

5. пераноснае значэнне: Схуднець. Нешта ж ты зусім аб'ехаў. || незакончанае трыванне: аб'язджаць. || назоўнік: аб'езд. Ехаць у а.
Аб'ём
назоўнік | жаночы род
1. Велічыня чаго-н. у даўжыню, вышыню і шырыню, выражаная ў кубічных адзінках. А. памяшкання.

2. пераноснае значэнне: Наогул велічыня, колькасць. Вялікі а. работы. А. ведаў. || прыметнік: аб'ёмны. || назоўнік: аб'ёмнасць.
Аб'ёмісты
прыметнік
Вялікі паводле аб'ёму (у 2 знач.). А. том. || назоўнік: аб'ёмістасць.
Аб'ёмны
прыметнік
1. гл. аб'ём.

2. Вялікі паводле аб'ёму, памеру. Аб'ёмныя блокі. || назоўнік: аб'ёмнасць.
2009–2017. Беларусь, Менск.