РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 3728
Абгарэлы
прыметнік
Пашкоджаны агнём, абпалены. А. будынак.
Абгарэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абвугліцца, пачарнець у агні. Сцяна абгарэла ў час пажару.

2. Атрымаць апёкі, пашкоджанні ад агню. А. у танку. А. на пажары. || незакончанае трыванне: абгараць і абгарваць.
Абгладзіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Стаць гладкім (пра паверхню чаго-н.). Дошка абгладзілася.

2. Патаўсцець, паправіцца. Конь крыху абгладзіўся. || незакончанае трыванне: абгладжвацца.
Абгладзіць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Зрабіць паверхню чаго-н. гладкай, роўнай. А. поручні.

2. Адкарміць, зрабіць гладкім. А. парсюка. || незакончанае трыванне: абгладжваць.
Абгледзець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і агледзець. || незакончанае трыванне: абглядаць. || назоўнік: абгляданне і абгляд.
Абгнілы
прыметнік
Пашкоджаны зверху гаіллю. А. слуп.
Абгнісці
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і абгніць. || незакончанае трыванне: абгніваць.
Абгніць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць гнілым зверху ці з краёў. Паркан абгніў і абваліўся. || незакончанае трыванне: абгніваць.
Абгойсаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Бегаючы, пабываць у многіх месцах. А увесь горад.
Абгон
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. абагнаць.

2. Першая кругавая баразна на ворыве. Зрабіць а.
2009–2017. Беларусь, Менск.