УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
...
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
...
3728
|
Абдзернаваць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Абкласці дзёрнам. А. абочыны дарогі. || незакончанае трыванне: абдзярноўваць. || назоўнік: абдзярноўванне.
|
Абдзерці
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Тое, што і абадраны || незакончанае трыванне: абдзіраць. || назоўнік: абдзіранне.
|
Абдзерціся
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Тое, што і абадрацца. || незакончанае трыванне: абдзірацца.
|
Абдзірала
|
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
|
Той (тая), хто вымагае непамерную цану, плату; хабарнік, махляр.
|
Абдзіралаўка
|
назоўнік | жаночы род | размоўнае
|
Вымаганне непамерна высокай платы (за паслугі, тавар і пад.).
|
Абдзірка
|
назоўнік | жаночы род
|
1. гл. абадраць.
2. множны лік: Ільняное ці канаплянае валакно з-пад грэбеня, кудзеля з такога валакна. || прыметнік: абдзірачны. А. станок.
|
Абдзьмухаць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Дзьмухаючы, ачысціць ад пылу, пяску і пад. || незакончанае трыванне: абдзьмухваць. || назоўнік: абдзьмухванне.
|
Абдзяліць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Не даць ці даць мала, дзелячы ці размяркоўваючы што-н. Усіх надзяліў, а сябе абдзяліў.
2. Надзяліць усіх, многіх чым-н., даючы кожнаму яго долю. А. дзяцей гасцінцамі. || незакончанае трыванне: абдзяляць і абдзельваць. || назоўнік: абдзельванне.
|
Абдзяўбці
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Падзяўбаць, зрабіць паверхню няроўнай. Куры абдзяўблі агуркі.
2. Паадбіваць што-н., дзеўбучы (размоўнае). А. лёд. || незакончанае трыванне: абдзёўбваць.
|
Абдрапаны
|
прыметнік | размоўнае
|
Пакрыты драпінамі, абадраны. Абдрапаныя рукі.
|
|
|
|