УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
...
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
...
3728
|
Абдрапаць
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Зрабіць драпіну, многа драпін на чым-н. А. ногі ў лесе. || незакончанае трыванне: абдрапваць.
|
Абдуманы
|
прыметнік
|
Зроблены свядома, усвядомлены, абгрунтаваны. А. адказ. А. ўчынак. || назоўнік: абдуманасць.
|
Абдумацца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Асэнсаваць, сабрацца з думкамі. Спакойна а., заглянуць самому сабе ў душу.
2. Перадумаць, прыйсці да іншага рашэння. Сцвярджаў адно, але абдумаўся. || незакончанае трыванне: абдумвацца.
|
Абдумаць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Усебакова ўзважыць, падрыхтавацца да вырашэння чаго-н. А. план далейшага дзеяння. А. адказ на пытанне. || незакончанае трыванне: абдумваць. || назоўнік: абдумванне.
|
Абдурыць
|
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
|
Ашукаць, перахітрыць каго-н. А. прастака. || незакончанае трыванне: абдурваць. || назоўнік: абдурванне.
|
Абдыміць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Абдаць дымам. А. пчол.
2. Пакрыць сажай, задыміць (размоўнае). А. хату.
|
Абдымкі
|
назоўнік
|
Ахопліванне рукамі каго-н. як выказванне ласкі, замілавання і пад. Сустрэць з распасцёртымі абдымкамі (пераноснае значэнне: радасна, гасцінна, ветліва).
|
Абегчы
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Тое, што і абабегчы. || незакончанае трыванне: абягаць.
|
Абед
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Полудзень, яда сярод дня. Запрасіць на а.
2. Ежа для спажывання ў абедзенны час. А. з трох страў. Смачны а.
3. Час гэтай яды, сярэдзіна дня, поўдзень. Быў дождж у а. Выехаць у вёску пасля абеду.
4. Час для абеду, перапынак у працы. У магазіне а.Лукулаўскі абед (кніжнае) — вельмі багаты абед [ад імя старажытнарымскага палкаводца]. || прыметнік: абедзенны. А. перапынак.
|
Абедаць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Есці ў абедзенны час; есці абед. Пара а. || закончанае трыванне: паабедаць.
|
|
|
|