УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
...
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
...
3728
|
Абедня
|
назоўнік | жаночы род
|
Набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або ў першай палове дня. Хадзілі на абедню.
|
Абезгаловіць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Зняць, адсячы галаву каму-н.
2. пераноснае значэнне: Пазбавіць кіраўніцтва правадыра. А. паўстанне. || незакончанае трыванне: абезгалоўліваць. || назоўнік: абезгалоўліванне.
|
Абеззаражвальны
|
прыметнік
|
Прызначаны для абеззаражвання, дэзінфекцыі. Абеззаражвальныя сродкі.
|
Абеззаразіць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Зрабіць незаразным. А. памяшканне. || незакончанае трыванне: абеззаражваць. || назоўнік: абеззаражванне.
|
Абеззямеліць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Пазбавіць каго-н. зямлі, зрабіць беззямельным. || незакончанае трыванне: абеззямельваць. || назоўнік: абеззямельванне.
|
Абезнадзеіць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Пазбавіць каго-н. надзеі на што-н. || незакончанае трыванне: абезнадзейваць.
|
Абеліск
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Помнік у гонар якой-н. падзеі ў выглядзе гранёнага, звужанага ўверсе слупа. Гранітныя абеліскі мінулай вайны. || прыметнік: абеліскавы.
|
Аберагаць
|
дзеяслоў | незакончанае трыванне
|
Ахоўваць, засцерагаць ад чаго-н. небяспечнага. А. дзяцей ад хвароб. А. ад трывог і сумненняў. || закончанае трыванне: аберагчы. || зваротны стан: аберагацца. || закончанае трыванне: аберагчыся.
|
Аберацыя
|
назоўнік | жаночы род | кніжнае
|
Адхіленне ад чаго-н., а таксама скажэнне чаго-н. А. аптычных сістэм. А. ідэй. || прыметнік: аберацыйны.
|
Абертон
|
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
|
Дадатковы тон, які надае асноўнаму гуку асобае адценне або тэмбр.
|
|
|
|