РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 3728
Абкатаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ездзячы, зрабіць роўным, гладкім, прыгодным для язды. А. дорогу.

2. Пробнай яздой праверыць прыгоднасць чаго-н. (спецыяльны тэрмін). А. машыну. || незакончанае трыванне: абкатваць. || назоўнік: абкатванне, абкатка і абкат.
Абкатачны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Звязаны з абкаткай. А. тэрмін.
Абкатчык
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па абкатцы. || жаночы род: абкатчыца.
Абкаціць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пракаціць што-н. вакол чаго-н. А. абруч вакол слупа.

2. Аб'ехаць, праехаць пэўную тэрыторыю (размоўнае). Абкаціў паўраёна.
Абкачацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Качаючыся, пакрыць сябе чым-н. А. ў снег. А. ў гразь. || незакончанае трыванне: абкачвацца.
Абкачаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пераварочваючы з боку на бок; пакрыць чым-н. А. рыбу ў муцэ. || незакончанае трыванне: абкачваць. || назоўнік: абкачванне.
Абквэцацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Абмазацца чым-н., зрабіцца брудным, запэцкацца.
Абквэцаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Абмазаць што-н. чым-н., забрудзіць. А. вопратку.
Абкідаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Кідаючы, пакрыць каго-, што-н., абсыпаць. А. дрэва зямлёй.

2. каго-што. Пакрыць высыпкай. Губы абкідала (безасабовая форма).

3. Абшыць краі тканіны. А. петлі ў кашулі. || незакончанае трыванне: абкідаць і абкідваць. || назоўнік: абкіданне і абкідванне.
Абкітаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Замазаць кітам шчыліны, пазы. А. вокны. || незакончанае трыванне: абкітоўваць. || назоўнік: абкітоўванне і абкітоўка.
2009–2019. Беларусь, Менск.