УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
...
3728
|
Аб'інелы
|
прыметнік
|
Пакрыты інеем. Аб'інелыя дрэвы.
|
Аб'інець
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Пакрыцца інеем з усіх бакоў. Барада аб'інела на марозе. Дрэвы аб'інелі. || незакончанае трыванне: аб'іньваць.
|
Аб'ява
|
назоўнік | жаночы род
|
1. гл. аб'явіць.
2. Паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама. Даць аб'яву ў газету.
|
Аб'явіцца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. З'явіцца, выявіцца; знайсціся; падаць вестку. Не гаруй, яшчэ аб'явіцца твой брат.
2. Выказаць жаданне што-н. зрабіць. Ехаць па дровы аб'явіўся старэйшы сын. || незакончанае трыванне: аб'яўляцца.
|
Аб'явіць
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
Тое, што і абвясціць. А. аб сходзе. || незакончанае трыванне: аб'яўляць. || назоўнік: аб'ява.
|
Аб'ядзенне
|
назоўнік | ніякі род | размоўнае
|
Пра што-н. вельмі смачнае. Пірог з грыбамі — гэта а.
|
Аб'яднальны
|
прыметнік
|
Які вядзе да аб'яднання, згуртавання. А. з'езд.
|
Аб'яднанне
|
назоўнік | ніякі род
|
1. гл. аб'яднацца, -ць.
2. Арганізацыя, саюз. Вытворчае а. Літаратурнае а.
|
Аб'яднаны
|
прыметнік
|
Сумесны, злучаны. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. Аб'яднаныя дзеянні ўсіх прагрэсіўных сіл. || назоўнік: аб'яднанасць.
|
Аб'яднацца
|
дзеяслоў | закончанае трыванне
|
1. Утварыць адно цэлае, злучыцца. А. ў кааператыў.
2. Згуртавацца. А. ў барацьбе за мір. || незакончанае трыванне: аб'ядноўвацца. || назоўнік: аб'ядноўванне і аб'яднанне.
|
|
|
|