РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 3728
Абкладка
назоўнік | жаночы род
1. гл. абкласці і аблажыць.

2. Тое, чым абкладзена (абложана) што-н. Дзярновая а.
Абкласці
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пакласці што-н. вакол каго-, чаго-н. А. хворага грэлкамі.

2. Пакрыць усю паверхню чым-н. А. сцяну пліткай.

3. што. Пакрыць суцэльнай масай чаго-н., абвалачы. Хмары абклалі неба. Горла абклала (безасабовая форма і пра налёт у горле).

4. Акружыць (звера на паляванні, які-н. умацаваны пункт войскам). А. мядзведзя ў берлагу. А. крэпасць.

5. Вызначыць падатак, пошліну і пад. А. падаткам.

6. Груба аблаяць (размоўнае). А. моцным словам. || незакончанае трыванне: абкладаць і абкладваць. || зваротны стан: абкласціся. || незакончанае трыванне: абкладацца і абкладвацца. || назоўнік: абкладанне, абкладванне і абкладка.
Абклеіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пакрыць чым-н., наклейваючы. А. сцены абоямі. || незакончанае трыванне: абклейваць. || назоўнік: абклейка і абклейванне.
Абкоўзаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Коўзаючыся, зрабіць пэўнае месца слізкім, прыгодным для катання. || незакончанае трыванне: абкоўзваць.
Абкружыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і акружыць. А. увагай і клопатамі хворага. || незакончанае трыванне: абкружаць. || назоўнік: абкружэнне.
Абкруціцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Укруціць сябе ў што-н., загарнуцца. А. коўдрай.

2. Абвіцца вакол чаго-н. Лейцы абкруціліся вакол аглоблі.

3. Ажаніцца (размоўнае). || незакончанае трыванне: абкручвацца.
Абкруціць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абматаць, абвіць што-н. вакол чаго-н. А. шалік вакол шыі.

2. Заматаць, укруціць што-н. чым-н. А. нагу бінтам.

3. Абхітрыць (размоўнае). Абкруціў мужык пана.

4. Ажаніць (размоўнае). Абкруцілі хлопца, як бачыш. || незакончанае трыванне: абкручваць.
Абкрывавіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і акрывавіцца. || незакончанае трыванне: абкрываўлівацца.
Абкрывавіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і акрывавіць. А. вопратку. || незакончанае трыванне: абкрываўліваць.
Абкрыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і акрыцца. А. хусткай. || незакончанае трыванне: абкрывацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.