РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 3728
Абкрыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і акрыць. А. плечы хусткай. Маладое жыта поле ўсё абкрыла. || незакончанае трыванне: абкрываць.
Абкрышыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Раскрышыцца па паверхні, па краях. Цэгла старога муру абкрышылася. || незакончанае трыванне: абкрышвацца.
Абкрышыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Раскрышыць што-н. з краёў. А. хлеб. || незакончанае трыванне: абкрышваць.
Абкуродымець
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пакрыцца гарам, сажай, зрабіцца чорным ад дыму. А. на пажары.
Абкуродыміць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пакрыць гарам, сажай што-н. А. шкло. || незакончанае трыванне: абкуродымліваць.
Абкурыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіцца чорным, рудым ад дыму. А. каля вогнішча.

2. Скурыць свой тытунь да рэшты. Абкурыўся дзед, няма чаго закурыць.
Абкурыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абдаць каго-, што-н. дымам. А. пчол.

2. Зрабіць што-н. чорным, рудым ад дыму. А. пальцы.

3. Скурыць чый-н. тытунь (размоўнае).

4. Зрабіць больш зручным для курэння. А. люльку. || незакончанае трыванне: абкурваць. || назоўнік: абкурванне.
Абкурэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і абкуродымець. Сцены абкурэлі.
Абкусаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Кусаючы, аб'есці, абгрызці. А. яблык. А. пазногці. || незакончанае трыванне: абкусваць. || назоўнік: абкусванне.
Аблава
назоўнік | жаночы род
1. Паляванне на звяроў, калі месца, дзе ёсць зверына, акружаецца, ачэпліваецца паляўнічымі і загоншчыкамі. А. на ваўкоў.

2. Акружэнне якога-н. месца з мэтай злавіць каго-н. Фашысты зрабілі аблаву. || прыметнік: аблаўны.
2009–2019. Беларусь, Менск.