РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 3728
Аблавуха
назоўнік | жаночы род
Зімовая шапка; вушанка. Надзеў сваю аблавуху.
Аблавухі
прыметнік
1. З абвіслымі вушамі. А. сабака.

2. пераноснае значэнне: Нехлямяжы, няспрытны, някемлівы (пра чалавека; размоўнае).
Аблагодзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выхаваць у кім-н. пачуццё лагоднасці, сардэчнасці, незласлівасці. А. хлопчыка. || незакончанае трыванне: аблагоджваць.
Абладзіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Навесці лад у гаспадарцы, адбудавацца, абжыцца. А. на новым месцы. || незакончанае трыванне: абладжвацца.
Абладзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прывесці да ладу, адрамантаваць, паправіць. А. старую хату.

2. Уладзіць, арганізаваць (размоўнае). А. справу. || незакончанае трыванне: абладжваць. || назоўнік: абладжванне.
Аблажны
прыметнік
Аблажны дождж — працяглы дождж, у час якога ўсё неба зацягнута хмарамі.
Аблажыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Палажыць што-н. вакол каго-, чаго-н. А. хворага грэлкамі. А. градку дзёрнам.

2. Аздабляючы, умацоўваючы што-н., пакрыць, абліцаваць паверхню. А. печ кафляй.

3. што. Пакрыць суцэльнай масай чаго-н., абвалачы. Хмары аблажылі неба. Язык аблажыла (безасабовая форма: пра налёт на языку пры захворванні).

4. Акружыць (звера на паляванні, які-н. умацаваны пункт войскам). А. мядзведзя. А. крэпасць.

5. Абавязаць да выплаты чаго-н. А. падаткамі.

6. Адвярнуць, апусціць. А. каўнер.

7. Абшыць чым-н. А. аксамітам.

8. Паваліць, абваліць; забіць (размоўнае). А. дрэва. А. кабана.

9. каго-што, чым і без дапаўнення. Груба аблаяць (размоўнае). А. моцным словам. || зваротны стан: аблажыцца. || назоўнік: абкладка і аблажэнне.
Аблазіць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Лазячы, шукаючы каго-, што-н., пабыць усюды. А. увесь лес. А. усе закуткі.
Аблакаціцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абаперціся локцем (локцямі) на што-н. А. на падаконнік. || незакончанае трыванне: аблакочвацца.
Абламацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ломячыся, аддзяліцца, адваліцца. Галіна дрэва абламалася.

2. Пад уздзеяннем асяроддзя стаць больш культурным (размоўнае). Каля людзей крыху абламаўся. || незакончанае трыванне: абломвацца і абломлівацца. || назоўнік: аблом, абломванне і абломліванне.
2009–2019. Беларусь, Менск.