РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 3728
Абламаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ломячы, аддзяліць частку, кавалак чаго-н. А. сук. А. лёд.

2. Паабломваць усё або многае. А. сухія галінкі. А. бэз.

3. пераноснае значэнне, каго. З цяжкасцю ўгаварыць, пераканаць, а таксама перамагчы ўпартасць і пад. (размоўнае). А. яго і зрабіць паслухмяным.Абламаць рогі каму (размоўнае) — уціхамірыць, утаймаваць, падпарадкаваць каго-н. || незакончанае трыванне: абломваць і абломліваць. || назоўнік: аблом, абломванне і абломліванне.
Аблапошыць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Ашукаць з карыслівай мэтай, абабраць. || незакончанае трыванне: аблапошваць.
Абласны
прыметнік
1. гл. вобласць.

2. Дыялектны, уласцівы якой-н. мясцовасці. Абласное слова.
Аблаташыць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Хаатычна абабраць, абарваць плады з дрэў, дапускаючы глум. А. яблыкі. А. сад.
Аблахмацець
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Стаць лахматым, абрасці барадой, валасамі. А. за лета.
Аблашчыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ласкава, са спагадай абысціся з кім-н. А. сірату.

2. Лашчачы, зрабіць жывёліну рахманай. А. сабаку. || незакончанае трыванне: аблашчваць.
Аблвыканком
назоўнік | мужчынскі род
Скарачэнне: абласны выканаўчы камітэт Саветаў дэпутатаў. || прыметнік: аблвыканкомаўскі.
Аблеглы
прыметнік
Які аблёг, ушчыльніўся. А. грунт.
Аблегчаны
прыметнік
1. Больш лёгкі па вазе. А. інструмент.

2. Менш складаны па сваёй будове, спосабу выканання. Аблегчаная канструкцыя.

3. Які адчуў палёгку. Аблегчана (прыслоўе) уздыхнуў. || назоўнік: аблегчанасць.
Аблегчы
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. што. Пакрыць, абвалачы, ахутаць. Хмары аблеглі ўсё неба.

2. што. Шчыльна прылегчы да чаго-н. з усіх бакоў, абхапіць што-н. Сукенка добра аблегла стан.

3. Апусціцца, панікнуць, абвяць. Бульбоўнік аблёг ад гарачыні.

4. Злегчы, захварэць. Аблегла бабуля, не ўстае. || незакончанае трыванне: аблягаць. || назоўнік: абляганне.
2009–2019. Беларусь, Менск.