РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 3728
Аблічча
назоўнік | ніякі род
1. Знешні выгляд, сукупнасць адметных рыс каго-, чаго-н. Знаёмае а. Сціранне аблічча старой вёскі.

2. пераноснае значэнне: Характар, духоўны склад. Маральнае а. чалавека. Нацыянальнае а. літаратуры.
Аблічыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Памыліцца пры падліку. А. на пяць тысяч рублёў. || незакончанае трыванне: аблічвацца.
Аблічыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Недадаць, ашукаць пры падліку. А. пакупніка.

2. Зрабіць падлік, падлічыць што-н. (размоўнае). А. на ЭВМ. || незакончанае трыванне: аблічваць. || назоўнік: аблік і аблічванне. Дапусціць аблік (аблічванне). Аблік (аблічванне) статкаў аленяў.
Аблога
назоўнік | жаночы род
1. Даўно не аранае поле, пакрытае травою, дзірваном. Узараць аблогу.

2. Акружэнне войскамі ўмацаванага пункта з мэтай яго захопу. Зняць аблогу.

3. Акружэнне лесу з мэтай правядзення аблавы на звера. А. мядзведзя. || прыметнік: аблогавы і абложны. Абложныя землі.
Абложны
прыметнік
1. гл. аблога (у 1 знач.).

2. Які пакрывае ўсё неба, зацяжны. Абложная хмара. А. дождж.
Аблом
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. абламаць, -цца.

2. Месца, дзе што-н. абламалася. Па лініі аблому.
Абломак
назоўнік | мужчынскі род
1. Абламаны, адбіты кавалак чаго-н. А. граніту. А. цаглянай сцяны.

2. пераноснае значэнне: Тое, што засталося з ранейшых часоў, мінулага перыяду. Абломкі старога свету. || прыметнік: абломачны. Абломачныя горныя пароды (пароды, якія складаюцца з абломкаў больш старажытных горных парод).
Абломаўшчына
назоўнік | жаночы род
Бязволле, лянота, бяздзейнасць як сацыяльная з'ява [ад імя І.Абломава, героя аднайменнага рамана рускага пісьменніка І.А.Ганчарова].
Аблудны
прыметнік | абласное
1. Які апусціўся, збіўся з правільнай жыццёвай дарогі. А. чалавек.

2. Ілжывы, няправільны, памылковы. А. шлях. || назоўнік: аблуднасць.
Аблытаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абматаць, апавіць, абвязаць чым-н. А. дротам.

2. пераноснае значэнне: Падпарадкаваць сабе. А. павуцінай даўгоў.

3. пераноснае значэнне: Прывабіць, прылашчыць. А. чарамі. || незакончанае трыванне: аблытваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.