РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3685 3686 3687 3688 3689 3690 3691 3692 3693 3694 3695 3696 3697 3698 3699 3700 3701 3702 3703 3704 3705 ... 3728
Энцыклапедызм
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Усебаковая адукаванасць, глыбокая дасведчанасць у розных галінах ведаў. || прыметнік: энцыклапедычны. Энцыклапедычныя веды.
Энцыклапедыст
назоўнік | мужчынскі род
1. Усебакова адукаваны, дасведчаны чалавек (кніжнае).

2. Прадстаўнік групы перадавых мысліцеляў у Францыі, аб'яднаных вакол «Энцыклапедыі», якую выдавалі ў канцы 18 ст. Дзідро і Д'Аламбер. || жаночы род: энцыклапедыстка. || прыметнік: энцыклапедысцкі.
Энцыклапедыя
назоўнік | жаночы род
1. Навуковае даведачнае выданне па ўсіх ці асобных галінах ведаў у выглядзе слоўніка. Музычная э. Дзіцячая э.

2. Прыведзены ў сістэму агляд розных раздзелаў, галін якой-н. навукі, уводзіны ў курс якой-н. навукі (кніжнае). Э. навук. Хадзячая энцыклапедыя (жартаўлівае) — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі рознымі ведамі. || прыметнік: энцыклапедычны. Э. слоўнік.
Энцэфаліт
назоўнік | мужчынскі род
Запаленне галаўнога мозга. || прыметнік: энцэфалітны.
Эпалеты
назоўнік | мужчынскі род
У царскай арміі і некаторых замежных арміях: парадныя пагоны афіцэраў, генералаў і адміралаў, упрыгожаныя махрамі, пазументамі. || прыметнік: эпалетны.
Эпапея
назоўнік | жаночы род
1. Вялікі твор эпічнага жанру, у якім апісваюцца значныя гістарычныя падзеі. Э. Івана Мележа «Людзі на балоце».

2. пераноснае значэнне: Буйная, значная падзея, якая ахоплівае цэлы гістарычны перыяд. Э. Вялікай Айчыннай вайны. || прыметнік: эпапейны.
Эпас
назоўнік | мужчынскі род
1. Апавядальны род літаратуры (у адрозненне ад драмы і лірыкі) (спецыяльны тэрмін).

2. Творы народнай творчасці — гераічныя сказанні, песні, паданні. Былінны э. || прыметнік: эпічны. Э. жанр.
Эпахальны
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Які вызначае эпоху; важны, значны. Эпахальныя творы мастацкай літаратуры. || назоўнік: эпахальнасць.
Эпігон
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Паслядоўнік якога-н. навуковага, палітычнага, мастацкага напрамку, пазбаўлены творчай арыгінальнасці, які механічна паўтарае ідэі і метады сваіх папярэднікаў. || прыметнік: эпігонскі.
Эпігонства
назоўнік | ніякі род | кніжнае
Пераймальная, пазбаўленая творчай арыгінальнасці дзейнасць у якой-н. інтэлектуальнай сферы. || прыметнік: эпігонскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.