РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3687 3688 3689 3690 3691 3692 3693 3694 3695 3696 3697 3698 3699 3700 3701 3702 3703 3704 3705 3706 3707 ... 3728
Эпіка
назоўнік | жаночы род
Сукупнасць эпічных твораў.
Эпікурэец
назоўнік | мужчынскі род
1. Паслядоўнік эпікурэізму.

2. Чалавек, які любіць камфорт і вышэй за ўсё ставіць асабістае задавальненне і пачуццёвую асалоду.
Эпікурэізм
назоўнік | мужчынскі род
1. У старажытнагрэчаскай і рымскай філасофіі, а пазней у Францыі 17 ст.: вучэнне, згодна з якім асновай шчасця чалавека з'яўляецца задавальненне жыццёвых патрэб, разумная асалода і пакой [па імю грэчаскага філосафа-матэрыяліста Эпікура].

2. Светапогляд, які ўзнік на глебе гэтага вучэння і бачыць сэнс жыцця ў асабістым задавальненні і камфорце (кніжнае). || прыметнік: эпікурэйскі.
Эпікурэйства
назоўнік | ніякі род | кніжнае
Схільнасць да камфорту, імкненне да задавальнення жыццёвых патрэб. || прыметнік: эпікурэйскі.
Эпілепсія
назоўнік | жаночы род
Хранічнае захворванне галаўнога мозга чалавека, якое характарызуецца сутаргавымі прыступамі і стратай прытомнасці; падучая хвароба. || прыметнік: эпілептычны.
Эпілептык
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, хворы на эпілепсію. || жаночы род: эпілептычка.
Эпілог
назоўнік | мужчынскі род
Заключная частка мастацкага твора. Э. рамана. Э. оперы. || прыметнік: эпілогавы.
Эпістала
назоўнік | жаночы род
Жанр літаратуры 18 — пачатку 19 ст. ў выглядзе паслання ў форме пісьма.
Эпісталярны
прыметнік
1. Пра літаратурны твор, напісаны ў форме пісем. Э. раман.

2. Які з'яўляецца сукупнасцю чыіх-н. пісем. Эпісталярная спадчына Янкі Купалы.
Эпіталама
назоўнік | жаночы род
1. У старажытных грэкаў і рымлян: віншавальная песня маладым.

2. Верш-віншаванне ў гонар тых, хто бярэ шлюб. || прыметнік: эпіталамны.
2009–2019. Беларусь, Менск.