РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 3728
Аблюбаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выбраць сабе каго-, што-н. па густу. А. месца для адпачынку. || незакончанае трыванне: аблюбоўваць.
Аблягчыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць больш лёгкім, простым.

2. Вызваліцца ад цяжару (маральнага, фізічнага). Душа аблягчылася.

3. Спаражніць сабе кішэчнік, страўнік (размоўнае). || незакончанае трыванне: аблягчацца.
Аблягчыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць лягчэйшым, вызваліць ад лішняга грузу. А. лодку.

2. Спрасціць, зрабіць прасцей і лягчэй. А. канструкцыю самалёта.

3. Зрабіць менш цяжкім. А. працу. А. сваё становішча.

4. Супакоіць, утаймаваць пакуты. А. боль. || незакончанае трыванне: аблягчаць.
Аблягчэнне
назоўнік | ніякі род
1. гл. аблягчыць.

2. Стан лёгкасці, вызвалення ад чаго-н. Адчуць а. з выплатай падатку.
Аблямаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абшыць па краях палоскай з іншага матэрыялу. А. рукавы сукенкі.

2. пераноснае значэнне: Акружыць што-н., размясціцца вакол чаго-н. Алешнік прыгожа аблямаваў берагі возера. || незакончанае трыванне: аблямоўваць. || назоўнік: аблямоўка і аблямоўванне.
Аблямоўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. аблямаваць.

2. Матэрыял, якім аблямоўваюць; тое, што паласой акружае па краях што-н. Рукавы з футравай аблямоўкай. || прыметнік: аблямовачны.
Абляпацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Апырскацца; запэцкаць сябе чым-небудзь. А. граззю.
Абляпаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Апырскаць, запэцкаць чым-н. А. боты граззю. || незакончанае трыванне: абляпваць.
Абляпіха
назоўнік | жаночы род
Высокая калючая кустовая расліна з ядомымі кіславатымі ягадамі, а таксама самі ягады. Варэнне з абляпіхі. || прыметнік: абляпіхавы. А. алей.
Абляпіцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Абляпіць сябе чым-н. А. гарчычнікамі. || незакончанае трыванне: аблеплівацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.