РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3690 3691 3692 3693 3694 3695 3696 3697 3698 3699 3700 3701 3702 3703 3704 3705 3706 3707 3708 3709 3710 ... 3728
Эсенцыя
назоўнік | жаночы род
Канцэнтраваны раствор або моцны настой якога-н. лятучага рэчыва, які ўжываецца ў харчовай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці. Воцатная э.
Эскадра
назоўнік | жаночы род
Буйное злучэнне ваенных караблёў ці самалётаў. || прыметнік: эскадраны. Э. мінаносец.
Эскадрон
назоўнік | мужчынскі род
Падраздзяленне ў кавалерыі, якое адпавядае пяхотнай роце. || прыметнік: эскадронны.
Эскадрылля
назоўнік | жаночы род
Падраздзяленне ў ваенна-паветраным флоце, якое ўваходзіць у састаў авіяцыйнага палка і складаецца з некалькіх звёнаў (атрадаў). || прыметнік: эскадрыльны.
Эскалатар
назоўнік | мужчынскі род
Лесвіца з рухомымі прыступкамі для пад'ёму і спуску людзей, напр. у метро. || прыметнік: эскалатарны.
Эскалацыя
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Рост, павелічэнне, узмацненне чаго-н. Э. цэн. Э. ваенных дзеянняў.
Эскалоп
назоўнік | мужчынскі род
Падсмажаныя порцыі нятлустай свініны, бараніны, цяляціны прадаўгаватай формы. || прыметнік: эскалопны.
Эскарп
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Супрацьтанкавая перашкода ў выглядзе спадзістай сценкі на схілах мясцовасці, звернутая ў бок праціўніка. || прыметнік: эскарпавы і эскарпны.
Эскіз
назоўнік | мужчынскі род
Папярэдні накід да карціны, малюнка ці іх асобных частак. Продаж эскізаў. Накідаць э. Эскізы тэатральных касцюмаў (малюнак, па якому будуць, стварацца касцюмы). || прыметнік: эскізны. Э. праект будынка.
Эскізны
прыметнік
1. гл. эскіз.

2. пераноснае значэнне: Папярэдні, неканчатковы, зроблены ў агульных рысах. Паказаць падзеі эскізна (прыслоўе). || назоўнік: эскізнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.