РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3691 3692 3693 3694 3695 3696 3697 3698 3699 3700 3701 3702 3703 3704 3705 3706 3707 3708 3709 3710 3711 ... 3728
Эскімо
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Род марожанага ў шакаладзе. Порцыя з.
Эскімосы
назоўнік | мужчынскі род
Група народаў, якія жывуць на палярным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, у Грэнландьй, а таксама на паўночна-ўсходнім краі Азіі. || жаночы род: эскімоска. || прыметнік: эскімоскі.
Эскорт
назоўнік | кніжнае
Ваенны канвой, ахова, якая суправаджае каго-, што-н. Ваенны э. || прыметнік: эскортны.
Эскуда
назоўнік | мужчынскі род | нескланяльнае
Грашовая адзінка Партугаліі і некаторых іншых краін.
Эсмінец
назоўнік | мужчынскі род
Скарачэнне: эскадраны мінаносец.
Эспадрон
назоўнік | мужчынскі род
Спартыўная шабля, якая прымяняецца ў фехтаванні. || прыметнік: эспадронны.
Эспаньёлка
назоўнік | жаночы род
Кароткая і вузкая клінападобная бародка.
Эсперанта
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Штучная міжнародная мова, створаная на аснове граматычных і лексічных элементаў заходнееўрапейскіх моў. Пісаць на э.
Эсперантыст
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто карыстаецца мовай эсперанта. || жаночы род: эсперантыстка. || прыметнік: эсперантысцкі.
Эспланада
назоўнік | спецыяльны тэрмін
1. Шырокая вуліца з алеямі пасярэдзіне.

2. Пустое, незабудаванае месца паміж сценамі крэпасці (устарэлае).

3. Плошча перад вялікім будынкам.
2009–2019. Беларусь, Менск.