РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3692 3693 3694 3695 3696 3697 3698 3699 3700 3701 3702 3703 3704 3705 3706 3707 3708 3709 3710 3711 3712 ... 3728
Эстакада
назоўнік | жаночы род
1. Збудаванне ў выглядзе моста для падняцця шляхоў зносін над паверхняй зямлі, над вадой у месцы іх перасячэння, якое дазваляе праезд або праход пад ім, а таксама збудаванне ўвогуле для падняцця дарогі на некаторую вышыню.

2. Падводная загарода з паляў (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: эстакадны. Э. праезд.
Эстамп
назоўнік | мужчынскі род
Карціна — адбітак якога-н. відарыса, здымак з гравюры. || прыметнік: эстампны.
Эстафета
назоўнік | жаночы род
1. Пошта, адпраўленая конным пасланцом (устарэлае). Адправіць эстафетай.

2. Спаборніцтва спартыўных каманд на скорасць (па бегу, плаванню і пад.), у якім адзін удзельнік на вызначаным участку змяняецца другім, перадаючы яму ўмоўны прадмет.

3. Прадмет (палачка, пакет і пад.), які перадаецца на такім спаборніцтве. Лыжная э. || прыметнік: эстафетны.
Эстонцы
назоўнік | мужчынскі род
Народ угра-фінскай моўнай трупы, які складае асноўнае насельніцтва Эстоніі. || жаночы род: эстонка. || прыметнік: эстонскі.
Эстрада
назоўнік | жаночы род
1. Падмосткі для канцэртных выступленняў артыстаў. Выйсці на эстраду.

2. Музычнае ці драматычнае мастацгва — выкананне невялікіх твораў на сцэне, эстрадзе. Музыка для эстрады. || прыметнік: эстрадны.
Эстраднік
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Артыст эстрады (у 2 знач.). || жаночы род: эстрадніца.
Эстэт
назоўнік | мужчынскі род
1. Прыхільнік эстэтызму (у 1 знач.).

2. Паклоннік усяго прыгожага. || жаночы род: эстэтка. || прыметнік: эстэцкі.
Эстэтызм
назоўнік | мужчынскі род
1. У мастацтве: празмернае захапленне знешнімі эфектнымі формамі на шкоду ідэйнаму зместу твора.

2. Схільнасць да прыгожага, да эстэтычных форм. Вытанчаны э.
Эстэтык
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па эстэтыцы.
Эстэтыка
назоўнік | жаночы род
1. Філасофскае вучэнне пра сутнасць і формы прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і ў жыцці, пра мастацтва як асобы від грамадскай ідэалогіі. Курс эстэтыкі.

2. Сістэма чыіх-н. поглядаў на мастацтва. Э. М.Чарнышэўскага.

3. Прыгажосць, мастацкасць у афармленні, арганізацыі чаго-н. Э. сталіцы. || прыметнік: эстэтычны. Эстэтычныя тэорыі.
2009–2019. Беларусь, Менск.