РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3694 3695 3696 3697 3698 3699 3700 3701 3702 3703 3704 3705 3706 3707 3708 3709 3710 3711 3712 3713 3714 ... 3728
Этна
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да народа, напр. этнагеаграфія, этнадэмаграфія, этнакультуразнаўчы, этналінгвістыка, этнамоўны, этнамузыказнаўства, этнапсіхалогія, этнасацыялогія.
Этнагеаграфія
назоўнік | жаночы род
Навуковая дысцыпліна, што знаходзіцца на стыку этнаграфіі з геаграфіяй і вывучае размяшчэнне этнічных супольнасцей, асаблівасці іх рассялення і тэрытарыяльных узаемаадносін у цеснай залежнасці ад сацыяльна-эканамічных, палітычных, прыродных і іншых фактараў. || прыметнік: этнагеаграфічны.
Этнагенэз
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Паходжанне народаў. Э. славян. || прыметнік: этнагенетычны.
Этнаграфія
назоўнік | жаночы род
1. Навука, якая вывучае матэрыяльную і духоўную культуру народаў.

2. Асаблівасці быту, нораваў, культуры, звычаяў якога-н. народа, народнасці, мясцовасці і пад. Э. палескага краю. || прыметнік: этнаграфічны.
Этналогія
назоўнік | жаночы род
Навука, якая даследуе народы, іх паходжанне (этнагенез), рассяленні, побыт і культуру; этнаграфія (у 1 знач.). || прыметнік: этналагічны.
Этнаніміка
назоўнік | жаночы род
Раздзел анамастыкі, які вывучае назвы нацый, народаў, народнасцей, плямёнаў і г.д. || прыметнік: этнанімічны.
Этнас
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Від устойлівай сацыяльнай групоўкі людзей, што ўзнік гістарычна (племя, народнасць, нацыя).
Этнічны
прыметнік
Які мае адносіны да якога-н. народа. Э. склад насельніцтва. Этнічная супольнасць — устойлівая сацыяльная група людзей (племя, народнасць, нацыя), якая ўзнікла гістарычна.
Этнограф
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па этнаграфіі.
Этнолаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па этналогіі.
2009–2019. Беларусь, Менск.