РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3696 3697 3698 3699 3700 3701 3702 3703 3704 3705 3706 3707 3708 3709 3710 3711 3712 3713 3714 3715 3716 ... 3728
Этымолаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст па этымалогіі (у 1 знач.).
Этымон
назоўнік | мужчынскі род
У мовазнаўстве: зыходныя формы і значэнні зыходнага слова або наогул моўнай адзінкі, што ўзнаўляецца і ад якіх паходзіць слова дадзенай мовы.
Этычны
прыметнік
1. гл. этыка.

2. Які адпавядае правілам этыкі (у 2 знач.). Э. ўчынак. Этычна (прыслоўе) паводзіць сябе. || назоўнік: этычнасць.
Эўкаліпт
назоўнік | мужчынскі род
1. Паўднёвае вечназялёнае дрэва, якое вельмі хутка расце і дасягае вялікіх памераў.

2. Драўніна гэтага дрэва. || прыметнік: эўкаліптавы.
Эўрыка
выклічнік
Вокліч у значэнні: знайшоў, зразумеў, адкрыў.
Эўрыстыка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
1. Сукупнасць даследчых метадаў, якія выкарыстоўваюцца для адкрыцця раней невядомага.

2. Метад навучання пры дапамозе навадных пытанняў, дыялогаў, які стымулюе ў вучняў развіццё актыўнага пошуку рашэнняў, а таксама тэорыя такой методыкі. || прыметнік: эўрыстычны. Эўрыстычныя метады навучання.
Эўфемізм
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Слова або выраз, якія замяняюць грубы або нязручны для дадзенай сітуацыі сэнс. || прыметнік: эўфемістычны.
Эфект
назоўнік | мужчынскі род
1. Уражанне, зробленае кім-, чым-н. на каго-н. Яго словы мелі незвычайны э.

2. Дзеянне як вынік чаго-н. Э. ад прымянення новай апаратуры.

3. Сродак, пры дапамозе якога ствараюцца пэўныя ўражанні. Эфекты дажджу ў тэатры.
Эфектны
прыметнік
Які стварае эфект (у 1 знач.). Э. гарнітур. || жаночы род: эфектнасць.
Эфектыўны
прыметнік
Які дае эфект (у 2 знач.), дзейсны, выніковы. Э. спосаб гаспадарання. || назоўнік: эфектыўнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.