УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
...
3697
3698
3699
3700
3701
3702
3703
3704
3705
3706
3707
3708
3709
3710
3711
3712
3713
3714
3715
3716
3717
...
3728
|
Эфемерны
|
назоўнік | жаночы род | кніжнае
|
1. Часовы, недаўгавечны. Эфемерныя радасці.
2. Нерэальны, уяўны. Эфемерная задума. || назоўнік: эфемернасць.
|
Эфес
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Ручка халоднай зброі (шаблі, шпагі і пад.). || прыметнік: эфесны.
|
Эфіопы
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Агульная назва насельніцтва Эфіопіі. || жаночы род: эфіопка. || прыметнік: эфіопскі.
|
Эфір
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Арганічнае злучэнне, якое ўтрымлівае кісларод. Простыя эфіры.
2. У старых тэорыях фізікі: асобае суцэльнае асяроддзе, што запаўняе сусветную прастору.
3. Прастора як распаўсюджвальнік радыёхваль. У эфіры гучыць музыка. || прыметнік: эфірны. Э. час.
|
Эфіранос
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Эфіраносная расліна.
|
Эфіраносны
|
прыметнік
|
Які ўтрымлівае эфірны алей. Эфіраносныя расліны. || назоўнік: эфіраноснасць.
|
Эфірны
|
прыметнік
|
1. гл. эфір.
2. пераноснае значэнне: Бесцялесны, незямны (кніжнае іранічны сэнс). Эфірнае стварэнне. || назоўнік: эфірнасць.
|
Эх
|
выклічнік | размоўнае
|
Ужыв. пры выражэнні раптоўнага здзіўлення, папроку, прыкрасці, шкадавання. Эх і надвор'е! Эх, сынок, сынок...
|
Эцюд
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. У выяўленчым мастацтве: твор, выкананы з натуры, які з'яўляецца першапачатковым накідам, эскізам, часткай будучага кампазіцыйнага цэлага.
2. Невялікі твор навуковага, крытычнага і пад. характеру, прысвечаны якому-н. асобнаму пытанню. Лінгвістычныя эцюды.
3. Музычны твор віртуознага характару. Эцюды Чэрні для цымбалаў.
4. Від практыкавання (у музыцы, шахматнай гульні і пад.). Зборнік эцюдаў для шахматыстаў.
5. множны лік: Маляванне фарбамі з натуры для практыкавання, загатоўкі эскізаў. Пайсці на эцюды. || прыметнік: эцюдны.
|
Эцюднік
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Спецыяльная плоская скрынка з прыналежнасцямі для жывапісу, малявання і месцам для захоўвання эцюда.
|
|
|
|