УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
1
...
3698
3699
3700
3701
3702
3703
3704
3705
3706
3707
3708
3709
3710
3711
3712
3713
3714
3715
3716
3717
3718
...
3728
|
Эшалон
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Баявое, аператыўнае пастраенне.
2. Цягнік, а таксама іншы від транспарту спецыяльнага прызначэння для масавых перавозак. Воінскі э. Э. з нафтай. || прыметнік: эшалонны.
|
Эшафот
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Памост для пакарання. Узысці на э. (таксама пераноснае значэнне: прынесці сваё жыццё ў ахвяру чаму-н.) || прыметнік: эшафотны.
|
Юань
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Грашовая адзінка Кітайскай Народнай Рэспублікі.
|
Юбілей
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Гадавіна чыйго-н. жыцця, чыёй-н. дзейнасці, існавання каго-, чаго-н. (звычайна дзесяці-, дваццацігоддзе і пад.). Пяцідзесяцігадовы ю. пісьменніка.
2. Урачыстасці, прысвечаныя такой гадавіне. Запрасіць на ю. || прыметнік: юбілейны. Ю. медаль. Юбілейныя дні.
|
Юбіляр
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Той, чый юбілей адзначаецца, святкуецца. Акадэмік-ю. Горад-ю. Віншаваць юбіляра. || жаночы род: юбілярка.
|
Ювелір
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Майстар, які вырабляе прадметы мастацтва, упрыгожанні і пад. з каштоўных металаў, з каштоўнымі камянямі, або прадавец такіх прадметаў.
|
Ювелірны
|
прыметнік
|
1. Які мае адносіны да вырабаў з каштоўных металаў і камянёў. Ювелірная майстэрня. Ювелірныя вырабы.
2. пераноснае значэнне: Тонкі, дасканалы, такі, як у ювеліра; умела і старанна апрацаваны. Ювелірная работа. Ювелірнае выкананне.
|
Югаславы
|
назоўнік | мужчынскі род
|
Насельніцтва Югаславіі. || жаночы род: югаслаўка. || прыметнік: югаслаўскі.
|
Юда (іўда)
|
назоўнік | мужчынскі род | пагардлівае
|
Здраднік [ад імені апостала Юды Іскарыёта, які, паводле евангельскай легенды, прадаў Ісуса Хрыста].
|
Юдафоб
|
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
|
Тое, што і антысеміт. || жаночы род: юдафобка. || прыметнік: юдафобскі.
|
|
|
|