РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3699 3700 3701 3702 3703 3704 3705 3706 3707 3708 3709 3710 3711 3712 3713 3714 3715 3716 3717 3718 3719 ... 3728
Юдоль
назоўнік | жаночы род
1. Даліна, лог (устарэлае).

2. У некаторых выразах: месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі, а таксама ўвогуле пра жыццё з яго клопатамі і смуткам (устарэлае кніжнае). Ю. смутку. Ю. плачу. Зямная ю.
Юз
назоўнік | мужчынскі род
Слізганне колаў, якія перасталі круціцца. Машына ідзе юзам.
Юкала
назоўнік | жаночы род
На Поўначы і Далёкім Усходзе: вяленая рыба.
Юн
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. юны, напр. юннат (юны натураліст), юнкор (юны карэспандэнт), юнкораўскі.
Юнак
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек мужчынскага полу ва ўзросце паміж маленствам і даросласцю. || прыметнік: юнацкі і юначы.
Юнацкасць
назоўнік | жаночы род
Уласцівасць юнацкага; маладосць. Ю. душы.
Юнацтва
назоўнік | ніякі род
1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці. Гады юнацтва.

2. зборны назоўнік: Юнакі і дзяўчаты; моладзь. Часопіс для юнацтва.
Юнга
назоўнік | мужчынскі род
Падлетак на судне, які вывучае марскую справу, а таксама, у некаторых замежных флотах, малодшы матрос.
Юніёр
назоўнік | жаночы род
Спартсмен-юнак, удзельнік спаборніцтваў у сваей узроставай групе. Спартакіяда юніёраў. || жаночы род: юніёрка. || прыметнік: юніёрскі.
Юнкер
назоўнік | мужчынскі род
У царскай Расіі: выхаванец ваеннага вучылішча. || прыметнік: юнкерскі. Юнкерскае вучылішча.
2009–2019. Беларусь, Менск.