РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3700 3701 3702 3703 3704 3705 3706 3707 3708 3709 3710 3711 3712 3713 3714 3715 3716 3717 3718 3719 3720 ... 3728
Юнкер
назоўнік | мужчынскі род
Назва буйных памешчыкаў у Германіі. || прыметнік: юнкерскі. Юнкерскае землеўладанне.
Юннат
назоўнік | мужчынскі род
Скарачэнне: юны натураліст, удзельнік гуртка па вывучэнню прыроды. || прыметнік: юннацкі. Юннацкая работа.
Юны
прыметнік
1. Які не дасягнуў сталага ўзросту. Ю. ўзрост. Юнае пакаленне. Ю.натураліст (юннат).

2. Уласцівы маладым, маладосці. Юныя сілы.
Юпітэр
назоўнік | мужчынскі род
Магутная электрычная асвятляльная прылада для кіназдымкі пры штучным або камбінаваным асвятленні.
Юр
назоўнік | мужчынскі род
Павышанае імкненне да задавальнення плоцевых пачуццяў. На яго напаў ю.
Юр'еў
прыметнік
Вось табе, бабка, і Юр’еў дзень — пра нечакана страчаную надзею, спыненне свабодных дзеянняў і пад. [першапачаткова пра непрыемнасць, якая ўзнікла Ў сувязі з абмежаваннем свабоды дзеянняў, перамяшчэння і пад.; звязана з адменай у канцы 16 ст. права прыгонных пераходзіць ад аднаго памешчыка да другога ў асенняе свята святога Юрыя].
Юрлівец
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, якому ўласціва сладастраснасць. шанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў.
Юрлівы
прыметнік
Пажадлівы, поўны юру; які выражае юр. Ю. чалавек. Юрлівая усмешка. || назоўнік: юрлівасць.
Юродзівы
прыметнік
1. Дурнаваты, блізкі да вар'яцтва. Ю. хлопец.

2. Ва ўяўленні рэлігійных людзей: вар'ят, які валодае дарам прадказання.
Юродства
назоўнік | ніякі род
1. Стан бессвядомасці, вар'яцтва.

2. Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны. Рабіць ю.
2009–2019. Беларусь, Менск.