РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3702 3703 3704 3705 3706 3707 3708 3709 3710 3711 3712 3713 3714 3715 3716 3717 3718 3719 3720 3721 3722 ... 3728
Юхт
назоўнік | мужчынскі род
Сорт моцнай і тоўстай спецыяльна апрацаванай скуры. Боты з юхту. || прыметнік: юхтовы.
Юшка
назоўнік | жаночы род
Металічны кружок або чатырохвугольная пласціна, якімі закладаюць адтуліну ў коміне, каб не выходзіла цёплае паветра. || прыметнік: юшачны.
Юшка
назоўнік | жаночы род
1. Страва са свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар. Акунёвая ю.

2. Поліўка (у 1 знач.). Грыбная ю.

3. Жыжка ва ўсякай страве. Сёрбай юшку, на дне гушча! (з народнага).

4. пераноснае значэнне: Кроў (размоўнае). Сунуў кулаком у нос і спусціў яму юшку.
Я
займеннік
1. Служыць для абазначэння тым, хто гаворыць, самога сябе. Я не я і кабыла не мая (прыказка: нічога не ведаю, ні да чаш не маю дачынення).

2. у знач. назоўнік нескланяльнае, н. Ужыв. для абазначэння сябе самога як асобы. Маё чалавечае «я». Паказаць свае «я» [а) поўнасцю выявіць свае якасці, магчымасці, здольнасці; б) настаяць на сваім]. Вось я цябе (яго, яе, вас, іх)! (размоўнае) — пагражальны вокрык ці заўвага.
Яблык
назоўнік | мужчынскі род
Плод яблыні. Летні сорт яблыкаў. Яблыку няма дзе ўпасці (пераноснае значэнне: надта цесна). Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра тага, хто атрымаў у спадчыну дрэнныя звычкі ад бацькі, маці). Адамаў яблык — кадык. Вочны яблык — шарападобнае цела вока. У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней). Яблык разладу (кніжнае) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу [паводле старажытнага грэчаскага міфа пра кінуты багіняй разладу Эрыдай яблык з надпісам «найпрыгажэйшай» і як з-за гэтага ўзнікла спрэчка паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай]. || памяншальная форма: яблычак. || прыметнік: яблычны. Я. сок (з яблыкаў).
Яблыня
назоўнік | жаночы род
Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі круглымі салодкімі або кісла-салодкімі пладамі. || памяншальная форма: яблынька. || прыметнік: яблыневы.
Яблычак
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. яблык.

2. Цэнтр мішэні (у 1 знач.) у выглядзе чорнага круга. Папасці (пацэліць, трапіць) у самы я. (таксама пераноснае значэнне: дакладна, правільна ўгадаць, сказаць і пад.; размоўнае).
Ява
назоўнік | жаночы род
Тое, што сапраўды існуе або існавала; рэальнасць, рэчаіснасць, а не сон ці мара. Мара стала явай.
Явар
назоўнік | мужчынскі род
1. Дрэва сямейства кляновых; белы клён.

2. толькі Драўніна гэтага дрэва. || прыметнік: яваравы.
Явачны
прыметнік
1. Які мае адносіны да яўкі (у 1 знач.). Явачныя дні.

2. Які мае адносіны да яўкі (у 2 знач.). Явачная кватэра. Явачным парадкам — без папярэдняй згоды, дазволу. Усяліцца ў дом явачным парадкам.
2009–2019. Беларусь, Менск.