РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3707 3708 3709 3710 3711 3712 3713 3714 3715 3716 3717 3718 3719 3720 3721 3722 3723 3724 3725 3726 3727 3728
Языкаты (языкасты)
прыметнік
Востры на язык, ахвочы паспрачацца, панасміхацца. Языкатая (і языкастая) жанчына. || назоўнік: языкатасць і языкастасць.
Язычніцтва
назоўнік | ніякі род
Рэлігія, заснаваная на пакланенні многім багам, ідалапаклонства. || прыметнік: язычніцкі.
Язычок
назоўнік | мужчынскі род
Паслядоўнік язычніцтва. || жаночы род: язычніца.
Язычок
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. язык.

2. Адростак на заднім краі паднябення ў поласці рота.

3. Невялікі адростак ля асновы ліставой пласцінкі ў злакавых і некаторых інш. раслін (спецыяльны тэрмін).

4. Рухомая, адным канцом прымацаваная пласцінка ў розных прыстасаваннях. Я. чаравіка. Я. замка. Я. музычнага інструмента. || прыметнік: язычковы. Я. музычны інструмент.
Язь
назоўнік | мужчынскі род
Прэснаводная рыба сямейства карпавых. || прыметнік: язёвы.
Яйка
назоўнік | ніякі род
Тое, што і яйцо.
Яйцавод
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Канал жаночых палавых органаў, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка, матачная труба. || прыметнік: яйцаводны.
Яйцаклетка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Жаночая палавая клетка жывёльных і раслінных арганізмаў.
Яйцаносы
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Пра свойскіх птушак: здольны несці яйцы, а таксама здольны добра несці яйцы. Яйцаноская парода курэй. || назоўнік: яйцаноскасць.
Яйцародны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які ўзнаўляе патомства шляхам адкладвання аплодненых яек, у адрозненне ад жывародных.
2009–2019. Беларусь, Менск.