РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3709 3710 3711 3712 3713 3714 3715 3716 3717 3718 3719 3720 3721 3722 3723 3724 3725 3726 3727 3728
Які
прыметнік | займеннік
1. пытальны і адносны. Абазначае пытанне пра якасць, уласціваць, прымету чаго-н. Якое сёння надвор'е? Не ведаю, якое сёння чысло.

2. клічны. Абазначае ацэнку якасці каго-, чаго-н., выражае захапленне, здзіўленне, абурэнне і пад. Я. сад! Якая бяда!Я. нягоднік.

3. Пры рытмічным пытанні ці ў рэпліцы ў адказ абазначае адмаўленне: ніякі, зусім не. Я. з яго паляўнічы? Ай, я. там зарабатак. Мала атрымалі.

4. неазнач. Тое, што і які-небудзь (у 1 знач.; размоўнае). Праз якую гадзіну пад 'едзе і бацька. Калі што якое (размоўнае) — калі здарыцца што-н. нечаканае, узнікнуць якія-н. цяжкасці, непрыемнасці. Які б ні быў (размоўнае) — які хочаш, любы; такі, які ёсць, калі іншага няма, іменна такі. Які-ніякі (размоўнае) — хоць які-небудзь, няхай нязначны, не надта добры. Якое-ніякое жыллё, а сваё. Які яшчэ? (размоўнае) — ужыв. ў знач. які для ўзмацнення пытання. Акучнік забраў Сяргей. — Я. яшчэ Сяргей?
Які-небудзь
займеннік
1. Той ці іншы. Вазмі якую-небудзь палку.

2. Не варты ўвагі, нязначны. Гэта ж дарагая рэч, а не якая-небудзь ламачына.

3. У колькасці не больш чым што-н. (размоўнае). Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць хвілін.
Якісьці (якісь)
займеннік
1. Невядома які, нейкі. Цябе пытаў я. чалавек.

2. Ужыв. пры характарыстыцы якіх-н. адмоўных з'яў ці якасцей. Хлопец расце якімсьці гультаём.
Якраз
прыслоўе
1. прыслоўе: У гэты час, момант. Тут я. у хату ўвайшоў бацька.

2. прыслоўе: Дакладна, у самы раз. Я. такая кніга. Думаю, табе гэтыя туфлі я. па назе. З. прыслоўе: (у спалучэнні са словам «як»). Кропля ў кроплю, аднолькавы, надта падобны. Сын — я. як бацька. Шум я. як ад малатарні. 4. у знач. выказніка: Як па мерцы, як на каго-н. шыты. Паліто мне я. 5. у знач. часціца: Ужыв. для большая канкрэтызацыі, удакладнення каго-, чаго-н., для ўзмацнення якасці, падкрэслівання і абазначэння таго, што маецца на ўвазе. Гэтага я. я і хацеў. Міхась я. падыходзіць на такую работу.
Якуты
назоўнік | мужчынскі род
Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Саха (Якуціі), што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі. || жаночы род: якутка. || прыметнік: якуцкі.
Ял
назоўнік | мужчынскі род
Рабочая і вучэбная карабельная шлюпка, кароткая і шырокая, аднамачтавая, якая мае ад адной да трох пар вёсел.
Ялавасць
назоўнік | жаночы род
Часовая адсутнасць прыплоду ў самак сельскагаспадарчых жывёл (пераважна кароў).
Ялавець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Заставацца ў стане ялаўкі.

2. Ляжаць аблогай, не апрацоўвацца (пра зямлю, глебу).
Ялавіна
назоўнік | жаночы род
Зямля, не араная некалькі гадоў запар, аблога. || прыметнік: ялавінны.
Ялавіца
назоўнік | жаночы род
Ялавая карова.
2009–2019. Беларусь, Менск.