РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3712 3713 3714 3715 3716 3717 3718 3719 3720 3721 3722 3723 3724 3725 3726 3727 3728
Янычары
назоўнік | мужчынскі род
Прывілеяваная пяхота ў султанскай Турцыі, якая выкарыстоўвалася звычайна ў якасці паліцэйскіх, карных войск. || прыметнік: янычарскі.
Японцы
назоўнік | мужчынскі род
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Японіі. || жаночы род: японка. || прыметнік: японскі.
Яр
назоўнік | мужчынскі род
Круты бераг, роў, лагчына. Глыбокі я.
Яравізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Падвергнуць (-вяргаць) насенне апрацоўцы, якая паскарае працэс яго росту і выспявання. || назоўнік: яравізацыя.
Яравы
прыметнік
1. Пра здакі: які высяваецца вясной і выспявае летам ці восенню ў год сяўбы. Яравая пшаніца. Уборка яравых (назоўнік).

2. Засеяны такімі злакамі. Я. палетак.
Яранга
назоўнік | жаночы род
Пераноснае жыллё з канічным дахам у некаторых народаў паўночна-ўсходняй Сібіры. Я. аленяводаў. || прыметнік: ярангавы.
Ярд
назоўнік | мужчынскі род
Англійская мера даўжыні, роўная 91,44 см.
Ярка
назоўнік | жаночы род
Маладая авечка, якая яшчэ не ягнілася. || памяншальная форма: ярачка.
Ярка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Яравая пшаніца.
Ярка (ярка-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) яркі (у 1 знач.), з яркім, напр. яркавокі, яркасвятлівы; 2) яркі (у 2 знач.), напр. яркаафарбаваны, ярка-стракаты, ярка-чырвоны.
2009–2019. Беларусь, Менск.