РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 3715 3716 3717 3718 3719 3720 3721 3722 3723 3724 3725 3726 3727 3728
Ясны
прыметнік
1. Яркі, зіхатлівы. Я. месяц.

2. Светлы, нічым не зацемнены. Яснае неба. Ясная ноч. Сягоння ясна (добрае надвор'е).

3. пераноснае значэнне: Нічым не засмучаны, спакойны. Я. твар. Я. позірк.

4. Добра бачны, выразна ўспрымальны на слых, зразумелы. Ясныя абрысы гор. Ясная дыкцыя. Абстаноўка ясная. Я. номер. Усё было ясна (безасабовая форма ў знач. выказнік:: зразумела).

5. Лагічны, стройны, дакладны. Я. розум. Я. адказ. || назоўнік: яснасць. Унесці я. у гэта пытанне.
Ястраб
назоўнік | мужчынскі род
Драпежная птушка з кароткай кручкаватай дзюбай і доўгімі вострымі кіпцюрамі. || прыметнік: ястрабіны. Ястрабінае паляванне (пры дапамозе лоўчых ястрабаў). Я. позірк (пераноснае значэнне: драпежны).
Ястрабок
назоўнік | мужчынскі род
1. Маленькі ястраб.

2. Савецкі самалёт-знішчальнік (размоўнае).
Ястрабяня (ястрабянё)
назоўнік | ніякі род
Дзіцяня ястраба.
Ястык
назоўнік | мужчынскі род
Ікра асятровых і часцікавых рыб у плеўцы, а таксама сама такая плеўка. || прыметнік: ястычны.
Ятаган
назоўнік | мужчынскі род
Вялікі з выгнутым лязом турэцкі кінжал.
Ятроўка
назоўнік | жаночы род
Жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата.
Ятрышнік
назоўнік | мужчынскі род
Травяністая шматгадовая расліна сямейства архідных, клубні якой выкарыстоўваюцца ў медыцыне. || прыметнік: ятрышнікавы.
Яўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. явіцца.

2. Месца, дзе адбываюцца канспіратыўныя сустрэчы, а таксама сама сустрэча або ўмоўны знак пры сустрэчы. Ведаць яўку. Даць каму-н. яўку.
Яўны
прыметнік
1. Не скрыты, адкрыты, Я. вораг.

2. Зусім відавочны. Яўнае парушэнне закона. Ён яўна (прыслоўе) памыляецца. || назоўнік: яўнасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.