РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 3728
Абляпіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прыліпнуць з усіх бакоў да каго-, чаго-н. Гліна абляпіла чаравікі. Мурашкі абляпілі цукар (пераноснае значэнне: населі кругом).

2. Наклейваючы, пакрыць чым-н. А. сцены афішамі. || незакончанае трыванне: аблепліваць.
Аблясіць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне
Засадзіць лесам якую-н. плошчу, мясцовасць. А. стэпы. || назоўнік: аблясенне.
Абляцець
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каго-што і вакол каго-чаго. Праляцець вакол або збоку, абмінуўшы каго-, што-н. А. вакол Зямлі.

2. Лётаючы, пабываць у многіх месцах. А. усю краіну.

3. пераноснае значэнне: Хутка распаўсюдзіцца, зрабіцца ўсім вядомым (пра навіны, чуткі і пад.). Горад абляцелі чуткі.

4. Апасці, абсыпацца (пра лісце, пялёсткі кветак і пад.). Ліпавы цвет абляцеў.

5. Адваліцца, адпасці. Тынк са сцен абляцеў. || незакончанае трыванне: аблятаць і аблётваць. || назоўнік: аблёт. || прыметнік: аблётны.
Абмазаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пакрыць, намазаць якім-н. рэчывам. А. сцены глінай.

2. Забрудзіць, запэцкаць. А. рукі фарбай. || незакончанае трыванне: абмазваць. || зваротны стан: абмазацца. || незакончанае трыванне: абмазвацца. || назоўнік: абмазка і абмазванне.
Абмазгаваць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і абдумаць. Гэтае пытанне трэба добра а. || незакончанае трыванне: абмазгоўваць.
Абмазка
назоўнік | жаночы род
1. гл. абмазаць.

2. Рэчыва, якім абмазана ці абмазваюць што-н. А. на сцяне высахла і патрэскалася. || прыметнік: абмазачны.
Абмакнуць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Апусціць на кароткі час што-н. у якую-н. вадкасць; дакрануцца кавалачкам хлеба і пад. да солі, цукру і пад. А. пяро ў чарніла. А. блін у смятану. || незакончанае трыванне: абмакваць.
Абмакрэлы
прыметнік
Мокры, змочаны. Абмакрэлая вопратка.
Абмакрэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Змокнуць; зрабіцца мокрым. Ходзячы па расе, а.
Абмалаціць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Малоцячы, аддзяліць зерне ад саломы, калосся. А. жыта. || незакончанае трыванне: абмалочваць. || назоўнік: абмалочванне і абмалот. || прыметнік: абмалотны. А. пункт.
2009–2019. Беларусь, Менск.