РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 3728
Абмаляваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Абвесці фарбай ці алоўкам што-н. і размаляваць па краях.

2. пераноснае значэнне: Ахарактарызаваць, апісаць. А. вобраз героя. || незакончанае трыванне: абмалёўваць. || назоўнік: абмалёўванне і абмалёўка.
Абман
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. абмануць.

2. Памылковае ўяўленне аб чым-н., мана, няпраўда. || прыметнік: абманны.
Абманлівы
прыметнік
Здольны ўвесці ў зман, абман. Абманлівае ўражанне. || назоўнік: абманлівасць.
Абмануцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Памыліцца, ашукацца; расчараваццаў кім-, чым-н. А. ў спадзяваннях. || незакончанае трыванне: абманвацца.
Абмануць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Схлусіць, наўмысна сказаць каму-н. няпраўду.

2. Ашукаць. А. пакупніка.

3. Не апраўдаць чыіх-н. спадзяванняў, падвесці, падмануць. Абяцаў быць і абмануў. || незакончанае трыванне: абманваць. || назоўнік: абман і абманванне.
Абманшчык
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто абмануў або абманвае каго-н. || жаночы род: абманшчыца. || прыметнік: абманшчыцкі.
Абмарозіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Атрымаць пашкоджанні ад марозу. || незакончанае трыванне: абмарожвацца.
Абмарозіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пашкодзіць марозам, змарозіць. А. вушы. || незакончанае трыванне: абмарожваць. || назоўнік: абмарожванне. || назоўнік: абмаражэнне.
Абматацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1.Абматаць сябе чым-н. А. шалікам.

2. Абвіцца вакол чаго-н. Вяроўка абматалася вакол слупа. || незакончанае трыванне: абмотвацца.
Абматаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Абкруціць, апавіць чым-н. некалькі разоў. А. шыю шалікам. || незакончанае трыванне: абмотваць. || назоўнік: абмотванне і абмотка.
2009–2019. Беларусь, Менск.